42,6% заяўляюць, што не пайшлі б на выбары, 4,1% не ведае. Асноўная барацьба разгарыцца паміж кіроўнай партыя «Права і справядлівасць» (ПіС) і апазіцыйнай «Грамадзянскай кааліцыяй». Адна з галоўных тэм бліжэйшай перадвыбарчай кампаніі будзе энергетыка ды эканоміка.
Паводле сацыялагічных апытанняў, апошняе апублікавала штодзёнка «Rzeczpospolita», найбольшай папулярнасцю на дадзены момант карыстаецца кіроўная партыя «Права і Справядлівасць», за яе гатовыя галасаваць 33% выбарцаў. Разам з рухам «Канфедэрацыя», які мае 10,4% падтрымкі, кіроўная партыя можа атрымаць дастаткова моцнае прадстаўніцтва ў Сейме, каб зноў стварыць урад. З такой падтрымкай абедзве партыі могуць разлічваць на 239 месцаў у парламенце.
У гэтых умовах кіроўная партыя нагадвае палякам пра дасягненні ўраду. Адным з галоўных называецца – энергетыка. Прэм’ер-міністр Матэвуш Маравецкі заявіў, што дзякуючы такім урадавым праграмам, як «Чыстае паветра» і «Мая электрычнасць», у Польшчы адбыўся глыбокі прарыў у энергетычным сектары, асабліва ў энергетыцы спажыўцоў. За апошнія 7 гадоў усталяваная магутнасць сонечнай электрыкі павялічылася прыкладна са 100 мегават да амаль 11 гігават. «Гэта больш чым у 100 разоў», – падкрэсліў палітык.
- Дзякуючы новай праграме «Мая электрычнасць» мы можам спадзявацца буму на паветраныя насосы. Да гэтага часу палякі падалі амаль 590 тысяч заявак на цеплавую мадэрнізацыю будынкаў на суму 12 мільярдаў злотых. Мы будзем развіваць атамную энергетыку разам з амерыканскімі ды карэйскімі партнёрамі, як буйных рэактараў, так і малых. У Еўропе мы будзем краінай, якая ставіць на ядзерную энергію.
Кіраўнік дзяржаўнага канцэрну PKN Orlen Дан’ель Абайтэк абяцае, што будаўніцтва АЭС у Польшчы можа пачацца на мяжы 2026-2027 гадоў. Прэзідэнт холдынгу назваў сем папярэдніх месцаў, дзе Orlen Synthos Green Energy магла б пабудаваць малыя модульныя ядзерныя рэактары (SMR) у Польшчы.
- Даследаванні пакажуць, калі канкрэтна мы пачнём першую інвестыцыю. У нас ёсць уступным план, але варта пачакаць на вынікі канкрэтных даследаванняў, на якія трэба калі 2 год. Думаю, што ў 2027-м годзе мы зможам перайсці да рэалізацыі інвестыцыі.
Ад мадэрнізацыі энергетыкі залежыць будучыня польскай прамысловасці ды эканамічнага развіцца, заяўляе кіраўнік ураду.
- Мы паказалі, што магчыма выйсці з газавага тупіка. Польшча была цалкам залежная ад расійскага газу яшчэ некалькі год таму. Мы пабудавалі новыя спалучэнні з Нарвегія ды Заходняй Еўропы. Паказваем, што магчыма вызваліцца да інерцыі. Атам – гэта бяспечны мост у будучыню, вялікі ганец для польская эканомікі ды грамадства.
Не абмінае тэмы энергетыкі і апазіцыя. Адзін з лідараў апазіцыі Дональд Туск заявіў, што кіроўная партыя забывае ў заявах пра мадэрнізацыю рэальную сітуацыю людзей, якія з-за росту цэн часта не ў стане дазволіць сабе чыстую тэхналогію.
- Ёсць вядомае прымаўка ў Польшчы, што хутчэй бедны памрэ, чым багаты пахудзее. Цэн за мінулы год пайшлі ў год нават на 300%. Незалежна ад датацыяў ад урада інфляцыя зрабіла вельмі дарагім цеплавую мадэрнізацыю. Пасля 8 год урад ПіС цёплая вада становіцца ў Польшчы раскошай.
«Грамадзянская кааліцыя» па-ранейшаму застаецца першай партыяй сярод апазіцыі. 24,8% палякаў гатовыя на яе галасаваць, што дае партыі 134 месцы ў парламенце. Саюз левых сіл мае падтрымку 9,4% (35 мандатаў), рух «Польшча 2050» мае 8%, і Польская сялянская партыя – 6,4%, што дае ім па 20 месцаў у Сейме. Пакуль – гэта не дазваляе апазіцыі разлічваць на перахоп улады ў Польшчы.
Юры Ліхтаровіч