Беларуская Служба

Польшча выступае за павелічэнне абароннага патэнцыялу NATO на ўсходняй мяжы

11.05.2023 14:04
Польскія палітыкі кажуць пра неабходнасць ўзмацнення сіл NATO на ўсходнім флангу Альянсу ды больш шчыльныя адносіны паміж Еўропай і ЗША.
Ілюстрацыйнае фотаPAP/Jakub Kaczmarczyk

11-12 ліпеня ў Вільні пройдзе саміт NATO. Украіна разлічвае на тое, што на гэтым саміце атрымае прапанову аб далучэнні да Альянса. Польшча разлівае, што падчас саміту будзе прынятае рашэнне аб павелічэнні войск НАТО на мяжы з Расіяй ды Беларуссю.  

Пра гэта заявіў віцэ-міністр замежных спраў Польшчы Павал Яблоньскі, зазначаючы, што Польшча імкнецца да пастаянных змен, хоча ўзмацнення сіл NATO на ўсходнім флангу Альянсу, перш за ўсё колькасцю войск.

Павал Яблоньскі ў эфіры Польскага радыё 1 распавёў пра вайсковую прысутнасць саюзнікаў у Польшчы. Намеснік кіраўніка МЗС спаслаўся на каментар генерала Раймунда Анджэйчака.

- Польшча чакае павелічэння колькасці войск NATO ў сябе дома і на ўсходнім флангу ў сувязі з пагрозай з боку Расіі - заявіў начальнік генеральнага штаба генерал Раймунд Анджэйчак, які пракаментаваў дыскусію, якая працягваецца ў альянсе аб неабходнасці адаптацыі рэгіянальных планаў абароны.

Намеснік кіраўніка МЗС пацвердзіў, што па гэтым пытанні вядуцца перамовы, якія будуць завершаны на будучым саміце NATO у Вільні. Палітык падкрэсліў, што краіны ўсходняга флангу NATO павінны быць абаронены ў той жа ступені, што і Нямеччына, таму што характар ​​усходняга флангу змяніўся і Германія больш не з'яўляецца памежнай дзяржавай Альянсу.

- Па сённяшні дзень у Германіі застаецца некалькі дзясяткаў тысяч амерыканскіх жаўнераў на базе Рамштайн. 30 гадоў таму адбылася змена геапалітычнай сітуацыі, а мяжы НАТА перасунуліся пасля далучэння краін Цэнтральнай Еўропы. Германія парастала быць франтавой краінай. Там няма настолькі важных і непасрэдных патрэб. Краіны нашай часткі Еўропы павінны мець падобны ўзровень абароненасці.  

Таксама Яблоньскаму задалі пытанне аб чаканнях Польшчы перад самітам NATO. — Мы імкнёмся да такой змены сітуацыі, пастаянна, не толькі ва ўмовах вайны, якая ідзе, але і на будучыню, каб ваенная прысутнасць была больш моцнай. Перш за ўсё, гаворка ідзе пра лічбы. Ці з'яўляецца база пастаяннай, ці гэта салдаты ў нейкай ратацыі і змены - не так важна

У сваю чаргу прэм’ер-міністр Польшчы Матэвуш Маравецкі заявіў, што наша краіна паслядоўна павялічвае выдаткі на абарону. «Мы гатовыя выдзеліць на гэтыя мэты да 4 працэнтаў ВУП з дзяржаўнага бюджэту», - заявіў польскі прэм'ер.

-  Аналагічным чынам як амерыканцы мы прызначаем 3-4% бюджэту на абарону, сярод краін НАТО гэта адзін з найвышэйшых паказчыкаў. Падобны маюць ЗША і яшчэ некалькі краін.

Кіраўнік урада нагадаў, што адным з элементаў умацавання арміі і яе патэнцыялу з'яўляецца пераўзбраенне. У якасці прыкладу Матэвуш Маравецкі прывёў кантракт на пастаўку амерыканскіх танкаў Abrams. 

- Ужо неўзабаве пачнуцца пастаўкі танкаў Abrams у Польшчу, ужо ў чэрвені будуць першыя пастаўкі. Гэтыя танкі будуць у розных месцах у Польшчы, каб палепшыць бяспеку ўсходняга фланга НАТО і Польшчы. Мы павінны быць эфектыўныя ў нашых абавязках.

Прэм'ер-міністр Матэвуш Маравецкі таксама звярнуў увагу на важнасць ваеннага супрацоўніцтва паміж Польшчай і ЗША:

- Мы дзейнічаем на адной хвалі. Мы імкнёмся да ўмацавання падвалін нашай бяспекі ў Еўропе, асабліва ў Цэнтральнай Еўропе. Разам з наймацнейшым вайсковым хаўрусам ды арміяй ЗША мы гарантуем бяспеку нашай часткі Еўропы.

Прэм'ер-міністр Матэвуш Маравецкі зазначыў, што ў бліжэйшыя дзесяцігоддзі адзінай надзеяй на стабільнасць і бяспеку з'яўляецца ўз'яднанне ЗША і аб'яднанай Еўропы. Паводле слоў кіраўніка ўрада, пад пагрозай апынулася мадэль развіцця некаторых краін Заходняй Еўропы з-за скарачэння выдаткаў на абарону.

- Цяперашняя мадэль знаходзіцца ў пасцы. Некаторыя краіны разлічваюць на Кітай і іншыя рэгіёны свету, каб змяніць глабальны ландшафт. Я лічу, што адзіная надзея на стабільнасць і бяспеку ў бліжэйшыя некалькі дзесяцігоддзяў - гэта ўз'яднанне - калі можна так сказаць - паміж ЗША і аб'яднанай Еўропай.

Прэм'ер таксама заявіў, што Польшча бачыць сябе звяном у кантактах паміж Еўропай і ЗША. Міністр па справах Еўрасаюза Шымон Шынкоўскі вэль Сэнк дадаў, што інтэграцыя з NATO будзе прыярытэтам падчас польскага старшынства ў Супольнасці. Сяброўства ў Еўрапейскім Саюзе з'яўляецца элементам, які дапаўняе польскую прысутнасць у Паўночнаатлантычным альянсе і служыць умацаванню бяспекі. «Гэтыя два элементы павінны быць дапаўняльнымі», — падкрэсліў дыпламат.

-  У шырокім разуменні не толькі праз прызму вайсковай бяспекі, але эканамічнай ды энергетычнай бяспекі таксама. Мы хочам засяродзіцца на трансатлантычным супрацоўніцтве не толькі Польшчы, але ўсяго ЕС.

Шымон Шынкоўскі і Сэнк дадаў, што польскія ўлады перакананыя, што Еўрасаюз здольны пашырыць свой уплыў праз супрацоўніцтва, а не ізаляцыянізм. Польшча будзе старшынстваваць у Еўрасаюзе ў першай палове 2025 года. Дзякуючы павышэнню абароннага патэнцыялу Польшчы і інвестыцыям у войска Варшава разлічвае стрымаць Расію ды ўмацаваць сваю міжнародную пазіцыю.

Юры Ліхтаровіч