Беларуская Служба

«Інтэрв'ю» Карлсана з Пуціным з'яўляецца элементам расійскай аперацыі перад выбарамі ў ЗША

09.02.2024 12:37
Гутарка з Карлсанам стала першым інтэрвʼю Пуціна амерыканскаму журналісту пасля поўнамаштабнага ўварвання ва Украіну.
   .
Інтэрв'ю Карлсана з Пуціным.Фота: PAP/EPA/GAVRIIL GRIGOROV/SPUTNIK/KREMLIN POOL

Выданне Rzeczpospolita піша пра «інтэрв'ю» амерыканскага прапагандыста Такера Карлсана з Уладзімірам Пуціным зʼяўляецца. Няма сумненняў, што гэта элемент расійскай спецаперацыі, прымеркаванай да амерыканскіх прэзідэнцкіх выбараў. Гутарка з Карлсанам стала першым інтэрвʼю Пуціна амерыканскаму журналісту пасля поўнамаштабнага ўварвання ва Украіну.

Пуцін заявіў, што «Расія будзе змагацца за свае інтарэсы да канца». Ён таксама заверыў, што ні Польшча, ні Латвія яго не цікавяць. Аўтар каментара ў польскім выданні адзначае, што падобныя абяцанні можна параўнаць з намерам тыгра перайсці на веганскую дыету.

Па словах Пуціна, Расія пакуль не дасягнула мэтаў вайны ва Украіне, «у прыватнасці, не здолела дэнацыфікаваць Украіну». Дэнацыфікацыю трэба разумець як жаданне змяніць уладу ў Кіеве на марыянетачны, прарасійскі ўрад.

Падчас размовы ў Пуціна спыталі, ці можа ён уявіць сабе сітуацыю, пры якой адправіў бы расійскія войскі ў Польшчу. «Толькі ў адным выпадку, калі Польшча нападзе на Расію, – адказаў расійскі дыктатар. – Таму што ў нас няма справы ні ў Польшчы, ні ў Латвіі, ні дзесьці яшчэ. Навошта нам гэта рабіць. Мы ў гэтым не зацікаўлены», – запэўніў ён.

Прэзідэнт Расіі прысвяціў значную частку інтэрв’ю нараканням на тое, што Украіна была блізкая да згоды на пагадненне аб спыненні ўзброенага канфлікту падчас перамоваў у Стамбуле ў красавіку 2022 году, але выйшла з іх, калі Расія вывела свае войскі з-пад Кіева. Пуцін таксама выказаў перакананне, што адносіны паміж расійскім і ўкраінскім народамі ўдасца аднавіць, хоць «на гэта спатрэбіцца шмат часу».

Меркаваннем Пуціна, улады ЗША зрабілі памылку, пераканаўшы прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага адмовіцца ад перамоваў з Расіяй.

Інтэрв’ю Такера Карлсана з Пуціным транслявалася ў той час, калі ў Кангрэсе ЗША абмяркоўваецца законапраект, які прадугледжвае выдзяленне дадатковай дапамогі Украіне на 60 мільярдаў долараў. У чацвер Сенат на папярэднім галасаванні ўхваліў законапраект аб выдзяленні сродкаў на дапамогу Украіне, Ізраілю і саюзнікам ЗША ў Інда-Ціхаакіянскім рэгіёне. Аднак лёс законапраекта нявызначаны, бо невядома, як за яго прагаласуе Палата прадстаўнікоў, дзе большасць мае Рэспубліканская партыя, а некаторыя яе парламентарыі супраць далейшай дапамогі Украіне ў цяперашнім маштабе.

Карлсан лічыцца журналістам, цесна звязаным з Дональдам Трампам. Журналіст мяркуе, што заходнія СМІ ў асвятленні вайны ва Украіне неабʼектыўныя і прадстаўляюць яе з пункту гледжання Кіева.

нг