Арганізацыя патлумачыла сваё рашэнне ўмовамі, якія паставіла Літва. Вільня не пажадала бачыць сярод назіральнікаў БДІПЧ прадстаўнікоў Беларусі і Расіі.
БДІПЧ заявіла: «Абавязанне запрашаць назіральнікаў з усіх іншых дзяржаў АБСЕ для назірання за нацыянальнымі выбарамі з’яўляецца ключом да літары і духу дыялогу, на якім заснавана АБСЕ, і відавочнае выключэнне іншых дзяржаваў-удзельніц з удзелу ў назіранні супярэчыць абавязанням АБСЕ», — гаворыцца ў заяве БДІПЧ.
-Увогуле без сэнсу, што Расія, з’яўляючыся адкрытым агрэсарам ва Украіне, а Беларусь суагрэсарам, застаюцца членамі АБСЕ. Падзеі 2014 году ва Украіне паказалі, што назіральнікі ад АБСЕ расійскага паходжання выкарыстоўваюцца Расіяй выключна як агенты ўплыву. Унутры структуры яны прасоўвалі палітыку і павестку Расіі. Адразу варта падкрэсліць, што ў АБСЕ працуюць не прадстаўнікі дэмакратычнай супольнасці, а дэлегацыі, афіцыйна выстаўленыя дзяржавамі. Па сутнасці, гэта людзі, якія выконваюць некалькі функцый: агенты ўплыву, ці яны збіраюць, ці скажаюць інфармацыю. То бок напоўніцу выкарыстоўваюцца ў гібрыдных уплывах і дзейнасці. Увогуле дзейнасць АБСЕ паказала, што яна абсалютна неэфектыўная і непатрэбная. Гэта выключна бюракратычная структура, якая не ў стане выконваць свае рэальныя функцыі. Яе трэба распусціць і стварыць новую структуру без удзелу таталітарных краін. Еўропа, аднак, не ў стане гэта зрабіць. На маю думку, пазіцыя Літвы ў гэтым кантэксце абсалютна правільная, - гаворыць палітолаг Павал Усаў.
ав
Поўная размова - у далучаным гукавым файле.