Беларуская Служба

Сі Цзіньпін правярае Уладзіміра Пуціна на вернасць

08.05.2025 14:54
Раі ўкраінскіх беспілотнікаў кожную ноч атакуюць Маскву, дзе больш за 20 лідараў розных краін збіраюцца, каб паглядзець парад перамогі Уладзіміра Пуціна.
Сі Цзіньпін і Уладзімір Пуцін EPA/YURI KOCHETKOV Dostawca: PAP/EPA.

З грукатам танкаў па Чырвонай плошчы Пуцін не толькі прыгадвае гісторыю, але і змяняе цяперашні сусветны парадак», — цытату індыйскага выдання Hindustan Times прыводзіць Rzeczpospolita. Пры гэтым, лідары Індыі не будуць прысутнічаць ва ўрачыстасці — яны адмянілі візіт у Маскву з-за канфлікту з Пакістанам.

Але самы галоўны госць цырымоніі Сі Цзіньпін прыехаў у расійскую сталіцу. Акрамя яго, будзе яшчэ 28 прэзідэнтаў і прэм'ер-міністраў, але некаторыя з іх з'яўляюцца лідарамі непрызнаных у свеце ўтварэнняў (Абхазія ці Паўднёвая Асеція), а іншыя прадстаўляюць краіны, якія не маюць вялікага значэння на сусветнай арэне (напрыклад, Гвінея-Бісаў або Буркіна-Фасо) або знаходзяцца пад міжнароднымі санкцыямі (Венесуэла).

Сі Цзіньпін праверыць, наколькі Пуцін залежны ад яго

– Кітай і Расія захочуць паказаць «непарушнае сяброўства», якое іх злучае. І перш за ўсё тое, што амерыканская палітыка «зваротнага Ніксана» не працуе, - лічыць вашынгтонскі сінолаг Юн Сунь.

Сі Цзіньпін Сі Цзіньпін

«Зваротны Ніксан» - фраза, якая адносіцца да павароту ў амерыканскай палітыцы падчас прэзідэнцтва Рычарда Ніксана. У 1972 годзе дзякуючы дыпламатычным намаганням дзяржсакратара Генры Кісінджэра Вашынгтон наладзіў адносіны з Пекінам. Карыстаючыся савецка-кітайскай варожасцю, амерыканцы хацелі такім чынам націснуць на Крэмль. Ідэяй «зваротнага Ніксана» карыстаецца цяперашняя адміністрацыя ЗША, каб дапамагчы сабе ў супрацьстаянні ЗША з Пекінам.

Падчас свайго трохдзённага візіту Сі Цзіньпін, несумненна, захоча даведацца, ці дасягнулі поспеху амерыканцы і ці па-ранейшаму Уладзімір Пуцін належным чынам залежыць ад Кітая.

У Кіеве лічаць, што ў Крамля цяпер няма іншага выйсця, акрамя ўзаемадзеяння з Кітаем, бо Масква не атрымае ад ЗША таго, чаго хоча, а менавіта ўсёй Украіны.

— Сі Цзіньпін хоча даведацца, напрыклад, ці плануе Расія напасці на Еўрасаюз або НАТА. Ці плануе Расія нейкія правакацыі з боку Беларусі «пад чужым сцягам»? І якое месца ў гэтым Кітая? – кажа ўкраінскі аналітык Віталь Кулік.

Астатнія госці пуцінскага параду – з-за межаў былога СССР – захочуць прадэманстраваць сваю антызаходнюю пазіцыю, паказаць, што заходні погляд, згодна з якім Захад кіруе светам, развальваецца.

Застаецца невядомым, якую форму прыме гэтая антызаходняя дэманстрацыя ў Маскве. Прысутнасць лідараў, безумоўна, будзе дэманстрацыяй выхаду Расіі з заходняй ізаляцыі, чытаем у газеце Rzeczpospolita.

яс