Беларуская Служба

Расія вяртаецца ў сярэдневечча

19.05.2025 15:35
Крэмль рукамі царквы, славянафільскіх колаў папулярызуе канцэпцыю вяртання да практык, што існавалі ў Сярэднявеччы.
Аўдыё
  • Эксперт пра вяртанне Расіі да сярэднявечных практык
Ілюстрацыйнае фотаEPA/MAXIM SHIPENKOV Dostawca: PAP/EPA

Ідзецца пра ідэю саслоўнага грамадства і манархіі ў якасці формы праўлення. Гэта робіцца, каб апраўдаць дыктатарскі рэжым Пуціна ў Расіі.

У Архангельску Івану Грознаму адкрылі мемарыяльную дошку як «ініцыятару дэмакратычных рэформ» на Русі. Чальцы Ізбарскага клубу, то бок навукоўцы, рэлігійныя актывісты, пісьменнікі і рэжысёры, блізкія да ўлады, і які лічыцца ідэйнай кухняй Крамля, адкрыта дэкларуюць, што Расіі трэба вяртацца да саслоўнага грамадства, "дзе кожны ведае сваё месца", а тэакратычная манархія ёсць "арганічная форма праўлення" для Расіі. Медынскі, Дугін, патрыярх Кірыл апраўдваюць аўтарытарызм, спрабуюць прадставіць рускае сярэднявечнае грамадствам альтэрнатывай для дэмакратыі і вобразам жаданай будучыні. Грамадскія арганізацыі кшталту «Русской общины» ходзяць з патрулямі ды нападаюць на «нерускіх людзей».

Незалежныя рысійскія эксперты зазначаюць, што за культам сярэднявечча стаіць адмысловая палітыка Крамля, задача якой замацаваць велізарную сацыяльную і маёмасную няроўнасць, якая існуе ў расійскім грамадстве, і падаць яго як нацыянальную традыцыю, яшчэ стварае ўяўленне аб нармальнасці тэрору як метаду праўлення. Адсюль апраўданне апрычніны, сталінізму і шырэй сяреднявечча. Шырэй на гэтую тэму мы паразмаўлялі з палітолагам Паўлам Усавым.

— Напаўфеадальны алігархічны расклад у Расіі фарміруецца гадамі. Адбыўся падзел Расіі на рэгіёны, дзе ўлады разам з алігархамі падзялілі рэсурсы дзяржавы і выкарыстоўваюць іх у прыватных інтарэсах і для служэння Крамлю. Пакуль не адбылося толькі непадпарадкаванне феадалаў сюзерэну. Заклікі да феадалізму яшчэ скіраваныя на тое, каб легітымізаваць сацыяльныя няроўнасці, якія склаліся ў Расіі. Апроч таго, ідзецца пра тое, каб прасоўваць такія формы сацыяльных адносін, дзе адзінка падпарадкаваная цару і не мае ніякіх правоў. 

Размаўляў Юры Ліхтаровіч

Слухайце размову ў аўдыёфайле


Больш на гэтую тэму: На руінах імперыі