Беларуская Служба

Кіраўнік Бюро нацыянальнай бяспекі Польшчы: Украіна ў сферы ўплыву Захаду – гэта гарантыя бяспекі Польшчы

04.06.2025 12:10
Ні адмоўныя эканамічныя тэндэнцыі, ні іншыя абставіны не прымусяць Расіі змяніць свае мэты, кажа генерал-лейтэнант запасу Дарыюш Лукоўскі.
K   , -
Kіраўнік Бюро нацыянальнай бяспекі, генерал-лейтэнант запасу Дарыюш Лукоўскіbbn.gov.pl

Мы набліжаемся да крытычнага моманту ў вайне ва Украіне. Для Польшчы гарантыяй бяспекі з'яўляецца захаванне Украіны ў сферы ўплыву Захаду. Гэта для нас натуральны буфер бяспекі, кажа ў інтэрвʼю газеце Rzeczpospolita кіраўнік Бюро нацыянальнай бяспекі, генерал-лейтэнант запасу Дарыюш Лукоўскі. Паводле яго, абранне прэзідэнтам Караля Наўроцкага, хутчэй за ўсё, не памяняе палітыкі Польшчы ў галіне бяспекі.

«Форма палітыкі бяспекі, вядома, будзе аўтаномным рашэннем новага прэзідэнта, але, здаецца, у значнай ступені, гэта будзе працяг дзеянняў прэзідэнта Анджэя Дуды. Гаворка ідзе, як пра міжнародныя пытанні, асабліва супрацоўніцтва з ЗША, так і ўнутраныя, якія тычацца абароннага бюджэту або мадэрнізацыі арміі. Мы таксама можам чакаць працягу намаганняў па дасягненні пагаднення паміж прэзідэнтам, парламентам і ўрадам па пытаннях бяспекі», – ацаніў Лукоўскі.

Ніякія адмоўныя эканамічныя тэндэнцыі не прымусяць Расіі адмовіцца ад сваіх мэтаў

Кіраўнік Бюро нацыянальнай бяспекі Польшчы заявіў таксама, што не бачыць ніякага кампрамісу, калі гаворка ідзе пра перамовы паміж ЗША і Расіяй адносна сітуацыі ва Украіне.

«Расія перакананая, што яна перамагае і па частках заваёўвае ўкраінскую тэрыторыю. Праўда, яна дасягае гэтага з велізарнымі стратамі, але няма ніякіх прыкмет таго, што адмоўныя эканамічныя тэндэнцыі ці іншыя абставіны прымусяць яе змяніць свае мэты», – сказаў ён.

Паводле Лукоўскага, «адзіным элементам, які можа выклікаць змену пазіцыі Расіі, могуць быць дзеянні Злучаных Штатаў Амерыкі».

«Мы таксама павінны ўлічваць, што амерыканцы пастаянна сочаць за Ціхім акіянам і тым, што адбываецца паміж Кітаем і Расіяй», – дадаў ён.

Найгоршы сцэнарый, гэта захоп Расіяй усяе Украіну

Паводле слоў кіраўніка Бюро нацыянальнай бяспекі Польшчы, «Расія ўсведамляе, што наступствы яе нападу на хаўрусніцкую тэрыторыю будуць для яе непрымальнымі».

«Расія зараз сканцэнтраваная на Украіне. Таму мы павінны памятаць, што гарантыя бяспекі для Польшчы – гэта Украіна, якая знаходзіцца ў сферы ўплыву Захаду. Тады яна (Украіна-рэд.) зʼяўляецца для нас натуральным буферам бяспекі. Найгоршы сцэнарый, гэта захоп Расіяй усяе Украіну разам з яе магутным ваенным патэнцыялам. А сёння ў канфлікце задзейнічаныя больш за 100 украінскіх брыгад», – нагадаў у размове з выданнем Rzeczpospolita кіраўнік Бюро нацыянальнай бяспекі Польшчы, генерал-лейтэнант запасу Дарыюш Лукоўскі.

аз

Падрыхтоўка да саміту НАТА ў Гаазе і вайна ва Украіне – галоўныя тэмы саміту B9 у Вільні

02.06.2025 11:30
Падчас сустрэчы прэзідэнт Анджэй Дуда будзе прасоўваць ідэю павелічэння абавязковых выдаткаў на абарону ў НАТА да 3 працэнтаў.

Украіна атрымала ад Расіі «мемарандум» аб спыненні агню

02.06.2025 18:00
Падчас перамоваў у Стамбуле бакі дамовіліся наконт абмену палоннымі.