Палітолаг Павал Усаў кажа, што гэта важны візіт. У першую чаргу ён паказвае, якой будзе палітыка Кітая ў бліжэйшай будучыні ў дачыненні да краін Захаду:
- На маю думку, гэта важны візіт, бо ён паказвае, якую ў бліжэйшай будучыні палітыку будзе праводзіць Кітай. Відавочна, што Кітай аформіўся як сверхсіла, якая падрывае ліберальны сусветны парадак. Кітая будзе пашыраць уплывы на краіны-сатэліты і краіны ў шэрай зоне, і гэта будзе выходзіць па-за сферу эканомікі. Эканоміка будзе ператрансфармоўвацца ў палітычную сілу.
Таксама Сі Цзіньпін зрабіў некалькі важных дэкларацый. Першае – гэта стаўленне да Захаду, як да пагрозы. Гэта будзе абазначаць нарошчванне саюзнікаў не толькі ў рэгіёне, але і ў Еўропе. Беларусь будзе плацдармам для нарошчвання прысутнасці ў Еўропе. У гэтым кантэксце Сі Цзіньпін зрабіў вельмі важны крок: павіншаваў Лукашэнку з перамогай. Гэта для Лукашэнкі легітымізацыя. Раней Лукашэнка па легітымізацыю ездзіў у Маскву, цяпер цэнтр падтрымкі пераносіцца ў Пекін.
Другі момант – перахопліванне Кітаем расійскіх козыраў. Лукашэнку запрасілі на два мерапрыемствы: ШОС і парад з нагоды заканчэння Другой сусветнай вайны. 3 ліпеня адбудзецца велізарнае шоў. Упершыню Кітай робіць гэтае свята настолькі знакавым, як гэта робіць Масква. Кітай перахоплівае павестку Расіі ў стварэнні антызаходняй ідэалогіі. Гэта два найважнейшыя моманты.
Поўны каментар - у далучаным гукавым файле.
ав