У сваім першым замежным інтэрв'ю Наўроцкі падкрэсліў значэнне Вышаградскай групы (V4) і ўсходняга флангу НАТА, указаўшы на неабходнасць іх узмацнення ва ўмовах цяперашніх геапалітычных пагроз. Ён таксама выказаўся за больш цеснае супрацоўніцтва ў рамках Бухарэсцкай дзявяткі.
Польска-венгерскія адносіны былі важнай тэмай размовы. Караль Наўроцкі нагадаў пра сумесную барацьбу абодвух народаў з камунізмам і падкрэсліў гістарычныя сувязі, якія злучаюць Варшаву і Будапешт. Ён таксама дадаў, што асабіста мае шмат сяброў у Венгрыі і назваў гэтую краіну «вельмі важным саюзнікам Польшчы».
Наваабраны прэзідэнт — пра Украіну, Еўрапейскі Саюз і бяспеку ў рэгіёне
Караль Наўроцкі заявіў, што Польшча будзе надалей падтрымліваць Украіну ваенна і стратэгічна, аднак адзначыў, што ён праціўнік хуткага членства Кіева ў Еўрапейскім Саюзе. На яго думку, Украіна павінна спачатку ўрэгуляваць адносіны з суседзямі, у тым ліку з Польшчай — асабліва ў гістарычных пытаннях, такіх як валынскія злачынствы.
Ён таксама падкрэсліў, што галоўнай пагрозай для рэгіёну застаецца Расія і яе агрэсіўная палітыка, як у дачыненні да Украіны, так і да краін НАТА.
Выбарчая кампанія і рэакцыя Венгрыі на перамогу Караля Наўроцкага
Наваабраны прэзідэнт таксама звярнуўся да прэзідэнцкай кампаніі ў Польшчы, падчас якой – як ён заявіў – быў аб'ектам шматлікіх нападаў з боку апазіцыі і замежных палітычных колаў, у тым ліку Еўрапейскай народнай партыі. Нягледзячы на гэта, як ён адзначыў, ён перамог дзякуючы «галасам звычайных палякаў».
Перамога Караля Наўроцкага была з энтузіязмам успрынята ўрадам Віктара Орбана. Венгерскі прэм'ер заявіў, што новы прэзідэнт Польшчы будзе «апазіцыяй да праваеннага ўрадў ў Варшаве».
Палітычны кантэкст інтэрв'ю
На фоне польска-венгерскіх адносін бачна напружанне паміж урадам Віктара Орбана і прэм'ер-міністрам Дональдам Тускам. У снежні 2024 года Венгрыя надала прытулак Марціну Раманоўскаму, былому намесніку міністра юстыцыі з партыі ПіС, якому былі выстаўленя абвінавачванні, звязаныя з парушэннямі ў кіраванні Фондам Справядлівасці.
gazetaprawna.pl/вх