Беларуская Служба

Пасля кожнай вайны лідары павінны сесці за стол перамоваў і падпісаць перамір'е – новаабраны прэзідэнт Польшчы

11.06.2025 12:00
«У пытаннях датычных бяспекі не можа быць лішніх эмоцый. Гэтага заслугоўваюць палякі, незалежна ад таго, за каго яны галасавалі», – кажа Караль Наўроцкі.
Новаабраны прэзідэнт Польшч Караль НаўроцкіAutorstwa DHSgov - https://www.flickr.com/photos/126057486@N04/54553881558/, Domena publiczna, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=166875251

Урад можа разлічваць на тое, што я падпішу закон, які павышае да 60 тысяч злотых у год суму неабкладаемых падаткам прыбыткаў, заявіў у выданні Dziennik Gazeta Prawna новаабраны прэзідэнт Польшчы Караль Наўроцкі. Ён таксама запэўніў, што Прэзідэнцкі палац будзе адкрыты для ўсіх асяроддзяў.

За мяне галасавалі не толькі правыя выбаршчыкі. Я паспрабую іх не расчараваць

«У другім туры мяне таксама падтрымалі некаторыя выбаршчыкі з левымі, сацыял-дэмакратычнымі або сацыялістычнымі поглядамі. Гэта даволі нечакана, але і відавочны сігнал таго, што я чалавек, які можа абʼядноўваць. Я паспрабую іх не расчараваць», – заявіў палітык.

Паводле Караля Наўроцкага, «пасля кожнай вайны лідары павінны сесці за стол перамоваў і – незалежна ад таго, што адбылося на фронце – падпісаць перамірʼе». «Я не кажу, што маю намер падпісаць дамову з Дональдам Тускам, але думаю, што ёсць рэчы, у якіх я магу яму дапамагчы», – сказаў Наўроцкі.

Палітык удакладніў, што гаворка ідзе, напрыклад, пра суму неабкладаемых падаткам прыбыткаў. «Скажу больш: калі Сейм не прыме такога закона ў бліжэйшы час, я сам скарыстаюся заканадаўчай ініцыятывай», – адзначыў палітык.

Прапаную віцэ-прэмʼеру наладзіць «дэмаркацыйную лінію»

«Калі казаць сурʼёзна – я таксама лічу, што ў нас павінна быць «дэмаркацыйная лінія» з віцэ-прэмʼерам Уладзіславам Косінякам-Камyшам па пытанні бяспекі. У гэтых пытаннях не можа быць лішніх эмоцый. Гэтага заслугоўваюць палякі, незалежна ад таго, за каго яны галасавалі», – ацаніў Наўроцкі.

Ён таксама дадаў, што гатовы абмеркаваць закон аб статусе найбліжэйшай асобы. «Вядома, я не пагаджуся на ніякія ідэалагічныя «дабаўкі», якія падрываюць вызначэнне «шлюбнага саюза», як саюза паміж мужчынам і жанчынай. Аднак, калі б гэта было рашэннем, якое рэальна дапамагло б грамадзянам рэгуляваць фармальна-прававыя пытанні – незалежна ад партнёрскіх, сексуальных ці суседскіх пытанняў, – то я не бачу ў гэтым ніякай праблемы», – заявіў Караль Наўроцкі.

Ён дадаў, што ёсць таксама шэраг пытанняў знешняй палітыкі, у якіх ён бачыць магчымасці для супрацоўніцтва з урадам Дональда Туска.

IAR/аз

Прэзідэнт Анджэй Дуда павіншаваў Караля Наўроцкага з перамогай на прэзідэнцкіх выбарах

02.06.2025 12:01
«Гэта была цяжкая, часам балючая, але неверагодна мужная барацьба за Польшчу», – напісаў Анджэй Дуда.

МЗС Польшчы: Яўка на выбарах за мяжой была рэкорднай

02.06.2025 15:40
Рэкордная была таксама колькасць выбарчых участкаў за мяжой.

Прэзідэнцкія выбары ў Польшчы. Ёсць рэакцыя Крамля

03.06.2025 18:01
У другім туры нядзельных прэзідэнцкіх выбараў Караль Наўроцкі, якога падтрымлівае «Права і справядлівасць», набраў 50,89% галасоў. Кандыдат ад «Грамадзянскай платформы» Рафал Тшаскоўскі набраў 49,11% галасоў.