Беларуская Служба

МЗС Польшчы заклікаў палякаў устрымацца ад паездак у Іран і Ізраіль

14.06.2025 09:00
Як у Іране, так і ў Ізраілі абвешчаны чацвёрты, то бок найвышэйшы ўзровень пагрозы для падарожнікаў, нагадала ведамства.
МЗС Польшчыgov.pl

Польскі ўрад заклікаў палякаў устрымацца ад паездак у Іран і Ізраіль. У абедзвюх краінах дзейнічае найвышэйшы, чацвёрты ўзровень пагрозы для падарожнікаў. У цяперашні час няма планаў эвакуацыі польскіх грамадзян з рэгіёнаў, якія знаходзяцца пад пагрозай канфлікту.

Паводле звестак сістэмы рэгістрацыі палякаў за мяжой «Адысей», у Іране ў цяперашні час знаходзяцца чатыры грамадзяне Польшчы, а ў Ізраілі – 64.

Віцэ-прэм'ер і міністр нацыянальнай абароны Уладзіслаў Касіняк-Камыш(Władysław Kosiniak-Kamysz) просіць польскіх грамадзян, якія знаходзяцца ў рэгіёнах канфлікту, прыслухоўвацца да абʼяваў мясцовых уладаў:

- Паколькі сітуацыя вельмі дынамічная, просім вас сачыць за абʼявамі і выконваць паведамленні мясцовых уладаў, а таксама за інфармацыяй, якая будзе паступаць да вас з Міністэрства замежных спраў.

МЗС Польшчы пакуль не плануе эвакуяваць польскіх грамадзян з гэтага рэгіёну. Аднак намеснік міністра Генрыка Масціцка-Дэндыс(Henryka Mościcka-Dendys) падкрэсліла, што зараз не варта ехаць у Іран і Ізраіль:

- Абедзве гэтыя краіны маюць адносна высокі ўзровень пагрозы, а гэта значыць, што мы ўжо даўно не раім падарожнічаць у іх.

Як у Іране, так і ў Ізраілі абвешчаны чацвёрты, то бок найвышэйшы ўзровень пагрозы для падарожнікаў.

IAR/аз

Ізраіль нанёс масавы ракетны ўдар па ядзерных аб'ектах Ірана. Тэгеран адказаў сотняй «Шахедаў»

13.06.2025 09:40
Загінулі камандуючы Корпусам вартавых ісламскай рэвалюцыі Хасейн Саламі,  вучоны-ядзершчык Ферэйдун Абасі, а таксама начальнік Генштаба Ірана Махамед Багеры.

Варшава: дыпламаты ў Іране ў бяспецы, войска гатова да эвакуацыі нашых грамадзян 

13.06.2025 12:03
Польскі вайсковы кантынгент цяпер знаходзіцца ў Ліване на Галанскіх вышынях, і на дадзены момант няма інфармацыі пра надзвычайныя здарэнні.