Беларуская Служба

Эксперт: Краіны постсавецкай прасторы пачалі разумець небеспеку, што сыходзіць ад Расіі

07.07.2025 16:02
Постсавецкія дзяржавы пачалі змяняць стаўленне да Масквы, шмат дзе пачаліся працэсы абмежавання расійскай прысутнасці.
Аўдыё
  • Эксперта пра змену стаўлення да Расіі на постсавецкай прасторы
Прэзідэнт Расіі Уладзімір ПуцінEPA/MIKHAIL METZEL/SPUTNIK/KREMLIN POOL Dostawca: PAP/EPA.

На постсавецкай прасторы Расіі ўдалося адбудаваць свае ўплывы ў Грузіі ды ўтрымаць Беларусь у сваёй сферы кантролю. Затое іншыя постсавецкія дзяржавы пачалі змяняць стаўленне да Масквы. Там пачаліся працэсы абмежавання расійскай прысутнасці. Палітолаг кажа, што ані Казахстан, ані Арменія не хочуць паўтарыць лёс лукашэнкаўскай Беларусі – марыянеткі Крамля.

Расійская агрэсія на Украіну мела прадэманстраваць моц Крамля ды аднавіць яго ўплывы на постсавецкай прасторы. Цяпер на 4 год вайны назіраецца іншая сітуацыя. У Арменіі ўлады арыштавалі алігарха ды святароў звязаных з Расіяй. У Азербайджане зачынілі прапагандысцкае расійскае СМІ «Спутнік», у Кыргыстане ўнеслі папраўкі ў закон аб рэлігійных аб'яднаннях, па якім можна забараніць дзейнасць Расійскай праваслаўнай царквы. Гэта толькі апошнія прыклады больш рашучых крокаў урадаў постсавецкіх краін па абмежаванні расійскіх уплываў. Раней такое было немагчымым. Якія прычыны таго, што так змяняецца стаўленне да Расіі на постсавецкай прасторы, пра гэта размова з палітолагам Паўлам Усавым.

— Мы маем дачыненне з тым, што краіны постсавецкай прасторы пачалі разумець наколькі дзейнасць Расіі, нават не агрэсіўная, так званы soft power з'яўляецца небяспечнай і дэстабілізуючай для краін постсавецкай прасторы. Вядома, што ў кожнай з тых краін сітуацыя разгортвалася ў розным кантэксце. Напрыклад, у Арменіі было супрацьдзенне з боку Армянскай праваслаўнай царквы,  прарасійскіх алігархаў і розных рухаў, якія актывізавалі антыўрадавыя дзеянні скіраваныя на арганізацыю так званага палітычнага перавароту, асабліва ў дачыненні да Пашыняна. Яшчэ ў апошнія дні Расія павялічвае свой вайсковы кантынгент на базе ў Гюмры. Канфлікт з Баку і Азарбайджанам звязаны з шэрагам варожых акцый у дачыненні. Перш за ўсё, гэта збіце самалёта азербайджанскіх авіяліній, а цяпер рэйды супраць мігрантаў у Расіі: азербайджанскіх, таджыкскіх, узбекскіх ды іншых, такая цэлая хваля дэпрэсіўных метадаў з боку органаў улады, ФСБ, паліцыі, і з боку так званых прадзяржаўных арганізацый, такіх як Расійская абшчына. Гэтыя акцыі ладзяцца на загад Крамля, каб пашырыць свае ўплывы і ўзмацніць кантроль за постсавецкай прасторай. У адказ на гэта пайшла рэакцыя, то бок спробы абараніць нацыянальныя інтарэсы ўладамі кожнай краіны, каб яны не пераўтварыліся ў марыянеткавую Беларусь.

Слухайце размову ў аудыёфайле

Размаўляў Юры Ліхтаровіч