Эканамічная сітуацыя спыняе спрыяць ураду прэм'ера Віктара Орбана, а «традыцыйныя нападкі на гомасэксуалаў, імігрантаў і Еўрапейскі Саюз, відаць, больш не працуюць у Венгрыі», канстатуе брытанская штодзёнка The Economist, навязваючы да зафіксаванага ў апошніх апытаннях зніжэння падтрымкі кіруючай партыі «Фідэс» (Вугорскі грамадзянскі звяз).Паводле выдання, «карупцыя, з якой абяцае змагацца галоўны канкурэнт Віктара Орбана Петэр Мадз’яр, – не адзіная прычына, па якой выбаршчыкі адварочваюцца ад урада».
Выданне адзначае, што краіны Вышаградскай групы (V4) гадамі карысталіся моцнай эканомікай, але ў цяперашні час – за выключэннем Польшчы – перажываюць складаны перыяд, які яшчэ больш пагаршаецца ў выніку гандлёвай палітыкай прэзідэнта ЗША Дональда Трампа. Апрача таго, краіны рэгіёну ўжо пяць гадоў змагаюцца з праблемамі, якія ўзніклі ў выніку пандэміі Covid-19 і расійскай агрэсіі супраць Украіны, што «ўскладняе ім спробы дагнаць Заходнюю Еўропу».
Апошнімі выклікамі зʼяўляюцца павышэнне мытных пошлін і праблемы нямецкай прамысловасці, якая мае ключавое значэнне для эканомікі краін Вышаградскай групы.
The Economist нагадвае, што такія кампаніі, як «Mercedes», «Volkswagen» і «BMW», зʼяўляюцца важнымі інвестарамі на рынках згаданых краін, працаўладкоўваючы тысячы людзей толькі ў Венгрыі.
У сваю чаргу праблемы, з якімі сутыкаюцца нямецкія кампаніі, пагражаюць захопам рынку кітайскімі кампаніямі.
Апытанні грамадскай думкі, апублікаваныя ў Венгрыі ў апошнія месяцы, паказваюць перавагу галоўнай апазіцыйнай партыі напярэдадні выбараў, прызначаных на наступны год. Згодна з апытаннем, апублікаваным у чэрвені выданнем Median, партыя «Павага і свабода» (TISZA) апярэдзіла партыю прэмʼера Орбана на 15 працэнтаў.
Падчас суботняга зʼезда ейны лідар Петэр Мадз’яр абвясціў аб стварэнні венгерскай праграмы «Новы курс», якую ён мае намер выкарыстаць для ажыўлення эканомікі краіны і прыцягнення новых інвестыцый пасля магчымай перамогі на выбарах.
аз