Беларуская Служба

Крэмль узяўся рэгуляваць рускую мову

22.07.2025 09:14
Гэта робіцца, каб супрацьстаяць крытыцы расійскай культуры за мяжой і каб кантраляваць больш расійскае грамадства, зазначае эксперт.
Аўдыё
  • Руская мова становіцца палітычнай зброяй Крамля
Ілюстрацыйнае фотаEPA/MAXIM SHIPENKOV Dostawca: PAP/EPA

Расійскі ўрад зацвердзіў спіс слоўнікаў, даведнікаў і граматык для фіксацыі норм сучаснай рускай літаратурнай мовы. Пуцін падпісаў указ аб зацвярджэнні асноў дзяржаўнай моўнай палітыкі РФ. Гэта робіцца, каб супрацьстаяць крытыцы расійскай культуры за мяжой і каб кантраляваць больш расійскае грамадства, зазначае эксперт.

Пуцін сваім указам назваў рускую мову дзяржаўнай, нараўне з мовамі іншых народнасцяў, якія пражываюць на тэрыторыі суб'ектаў Расійскай федэрацыі. Дакумент патрабуе, каб рускую мову цяпер улады пачалі абараняць нарматыўна, палітычна і эканамічна, а таксама зоймуцца пашырэннем яе ўплыву і распаўсюджванню ў іншых краінах. Асабліва зазначаецца, што ўказ  не даць адмяніць рускую мову і рускую культуру, і рускамоўныя сродкі масавай інфармацыі за мяжой.

У сваю чаргу расійскі прэм'ер-міністр Мішусцін у маі падпісаў распараджэнне аб зацвярджэнні спісу нарматыўных слоўнікаў, даведнікаў і граматык, якія зафіксуюць нормы сучаснай рускай літаратурнай мовы, якія плануюць выпусціць да канца 2025 года.

Стварэнне гэтых слоўнікаў - выкананне даручэння Пуціна, які заявіў, што рускай мове абвешчана вайна з боку «пячорных русафобаў, рознага кшталту маргіналаў і агрэсіўных нацыяналістаў».

Пра тое, што азначаюць гэтыя крокі расійскай улады мы паразмаўлялі з палітолагам Паўлам Усавым.

—У  першую чаргу барацьба ўладаў нібыта за чысціню расійскай мовы – гэта барацьба з знешнімі ўплывамі, перад усім са словамі, якія прыходзяць з Захаду. Гэта абсурдна, бо каля 30% слоў у рускай мове – вонкавыя запазычанні. Той жа прэзідэнт ці парламент, альбо рэвалюцыя. Усё гэта прыйшло ў мову да Пуціна. Гэта не першы ў Расіі прыклад, калі імкнуліся ў Расіі замяніць замежныя словы. Яшчэ гэтым рашэннем Крэмль будзе імкнуцца ціснуць на суседзяў. Мы бачым, як яны прасоўваюць рускую мовы ва Украіне праз вайну і праз знішчэнні. У Беларусі расійская мова дамінуючая ў публічнай прасторы. У краінах Балтыі Расія імкнецца прасоўваць таксама рускую культуру. Аднак, я лічу, што гэта элемент для ўнутраных рэпрэсій. Спачатку вайны быў прыняты закон аб дыскрэдытацыі арміі, за што цяпер людзей саджаюць у турму. Цяпер будуць праследаваць яшчэ і за скажэнне рускай мовы.

Размаўляў Юры Ліхтаровіч

Слухайце размову ў аўдыёфайле

Больш на гэтую тэму: На руінах імперыі