Гарантам дамоўленасці выступае Турцыя ды ЗША, якія зацікаўленыя ў правядзенні праз тэрыторыю гэтых краін так званы «Сярэдні транспартны калідор», які спалучыць Еўропу і Азію.
Эскалацыя паміж Арменіяй і Азербайджанам сёння не актуальная, заявіў на днях памочнік прэзідэнта Азербайджана Хікмет Гаджыеў. Гэтыя словы - вынік актывізацыі мірных перамоў паміж Баку і Ерэванам. 10 ліпеня ў у Абу-Дабі адбылася сустрэча прэзідэнта Азербайджана Ільхама Аліева і прэм'ер-міністр Арменіі Ніколы Пашыняна. Упершыню за тры дзесяцігоддзі канфлікту лідары правялі паўнацэнныя перагаворы без пасрэднікаў і па-за рамкамі міжнародных самітаў.
Гэта сімвалічны разрыў з мінулым, бо раней сустрэчы паміж гэтымі дзвюма краінамі абавязкова ішлі пры пасрэдніцтве Масквы. Больш за тое, пасля перамоў турэцкае ўрадавае агенцтва Anadolu паведаміла, што ўрад Турцыі атрымаў буйны крэдыт ад міжнародных фінансавых структур на будаўніцтва чыгуначнай лініі да Нахічэвані праз армянскую тэрыторыю ў рамках так званага «Зангезурскага калідору». Армянскі прэм'ер Нікол Пашынян не выключыў такога варыянту, заявіўшы, што кіраванне калідорам павінна ажыццяўляцца сумеснай армяна-амерыканскай кампаніяй. У сваю чаргу Вашынгтон заявіў, што зацікаўлены арэндай дадзенага калідора тэрмінам на сто гадоў.
Што азначаюць гэтыя падзеі? Пра гэта мы паразмаўлялі з нашым аглядальнікам палітолагам Паўлам Усавым.
— Гэта выцісканне Масквы з рэгіёну, дзе яна больш не «міратворца». Расіі засталася толькі вайсковая база ў Арменіі, але яна для Ерэвана цяпер не азначае ніякай карысці. Арменія разлівала на Расію ў абароне Карабаху, але 2020 год паказаў, што ў дадзеным пытанні Крэмль бяссільны. Відавочна, што Расія разумее трэнд, таму імкнецца дэстабілізаваць сітуацыю ў гэтай краіне, выкарыстоўваючы царкву ды армянскіх алігархаў. У выніку для Арменіі на сённяшні дзень няма іншага варыянту, як дамаўляцца на мір з Азербайджанам.
Размаўляў Юры Ліхтаровіч
Слухайце аўдыяфайл