Пераважная большасць дарослых амерыканцаў адчувае стрэс з-за кошту прадуктаў харчавання, піша Rzeczpospolita са спасылкай на амерыканскія СМІ.
Падчас перадвыбарчай кампаніі 2024 года прэзідэнт Дональд Трамп абяцаў знізіць цэны на прадукты харчавання, але цэны працягваюць расці, і амерыканцы, усё больш занепакоеныя станам эканомікі, пачынаюць мяняюць свае пакупніцкія звычкі.
Паводле газеты, больш за палову амерыканцаў адчуваюць стрэс з-за коштаў на прадукты харчавання. 53% рэспандэнтаў ахарактарызавалі цэны на прадукты харчавання як «сур'ёзную» крыніцу стрэсу, а 33% — як «нязначную». Толькі 14% заявілі, што кошт прадуктаў харчавання іх не турбуе.
Іншыя фінансавыя фактары, такія як кошт жылля або банкаўскія рахункі, таксама выклікаюць заклапочанасць, але яны асабліва ўплываюць на маладых амерыканцаў, якія радзей, чым старэйшыя, маюць зберажэнні або валодаюць нерухомасцю.
З пачатку года амерыканцы баяцца больш высокай інфляцыі з-за гандлёвай вайны Трампа. Інфляцыя аднак засталася адносна ўмеранай — 2,4% у параўнанні з чэрвенем мінулага года — і рост цэн быў зафіксаваны толькі ў некалькіх катэгорыях. Эканамісты тлумачаць гэта тым, што некаторыя прадпрыемствы вырашылі панесці больш высокія выдаткі, і ў многіх усё яшчэ ёсць тавары, якія яны назапасілі на пачатку года.
Эканамісты лічаць, што гэта толькі пытанне часу, калі інфляцыя ў ЗША паскорыцца, бо запасы вычарпаюцца, а прадпрыемствы адчуюць уплыў тарыфаў.
Амерыканцы ўжо купляюць меншыя харчовыя ўпакоўкі, выкарыстоўваюць купоны на зніжкі і купляюць толькі тое, што неабходна. Яны таксама ўсё менш харчуюцца ў рэстаранах - часцей ядуць дома.
Каля 30% амерыканцаў карыстаюцца паслугамі «купі цяпер, плаці пазней» - чытаем у газеце Rzeczpospolita.
яс