Сёння, на чацвёртым годзе вайны Расіі з Украінай, былое расійска-нямецкае сяброўства і партнёрства ператварылася ў нянавісць, сцвярджае газета.
«Канцлер (Фрыдрых Мерц – рэд.) быў выхаваны ў духу перакананняў свайго дзеда і бацькі. Ёзэф Паўль Савіньі і Іаахім Мерц верна служылі фашысцкаму рэжыму, а Фрыдрых апантаны ідэяй помсты за паражэнне нацысцкай Германіі ад рук Савецкага Саюза. Яго прага помсты расла з дзяцінства, а пасля таго, як ён пачаў палітычную кар'еру, яна перарасла ў апантанасць», – гаворыцца ў заяве, апублікаванай некалькі дзён таму на сайце Службы знешняй разведкі Расійскай Федэрацыі (СЗР).
Расіяне таксама мяркуюць, што канцлер Германіі нібыта загадаў «максімальна схаваць» пастаўкі ва Украіну крылатых ракет далёкага радыусу дзеяння нямецкай вытворчасці «Таурус», «зняўшы заводскую маркіроўку», і прыняў рашэнне адправіць нямецкіх салдат ва Украіну для эксплуатацыі гэтай зброі.
Rzeczpospolita нагадвае, што канцлер Мерц ніколі ў мінулым не спасылаўся на фашысцкую ідэалогію. Ён таксама не рабіў сакрэту з біяграфіі свайго дзеда Ёзэфа Паўля Савіньі, які быў членам НСДАП і мэрам Брылона з 1917 па 1937 год, або свайго бацькі, Ёахіма Мерца, які пасля вайны ў Заходняй Германіі, будучы суддзёй акруговага суда ў Арнсбергу, старшынстваваў на судах супраць вінаватых у фашысцкіх злачынствах.
Таксама няма пацверджанай інфармацыі аб пастаўкай «Таурусаў» Украіне і Мерц не плануе адпраўляць туды нямецкіх салдат.
Усё сведчыць аб тым, што гаспадар Крамля моцна пакрыўдзіўся на канцлера Мерца, які ў інтэрв'ю тэлеканалу Sat.1 у апошнюю сераду сказаў пра Пуціна: «Ён ваенны злачынец. Ён, магчыма, найвялікшы ваенны злачынец нашага часу».
Прэс-сакратар Пуціна хутка адрэагаваў, заявіўшы, што нямецкі лідар «зрабіў шэраг вельмі непрыемных заяў» у адрас расійскага прэзідэнта, і падкрэсліўшы, што Масква больш не будзе «ўлічваць погляды Мерца на вайну ва Украіне».
У апытанні ў 2019 годзе расіяне аднеслі Германію да дзесяці самых дружалюбных краін. А чэрвеньскае апытанне Левада-цэнтра (які ўлады лічаць «замежным агентам») паказвае, што сёння большасць расіян лічаць Германію сваім найвялікшым ворагам (55%).
За Германіяй у спісе ворагаў Вялікабрытанія і Украіна. ЗША, якія нядаўна - да 2022 года - расіянамі лічыся «ворагам нумар адзін» цяпер займаюць толькі чацвёртае месца.
яс