Беларуская Служба

Павал Усаў: Польшча можа вяртацца да палітыкі дыялогу і гандлю, якая да 2020 году была дастаткова паспяховай

29.10.2025 14:50
Польшча адчыніць мяжу з Беларуссю. Магчыма, ужо з 1 лістапада.
Аўдыё
  • Павал Усаў: Польшча можа вяртацца да палітыкі дыялогу і гандлю, якая да 2020 году была дастаткова паспяховай
Павал Усаў.

Павал Усаў кажа, што ў сітуацыя з адкрыццём польска-беларускай мяжы варта ўлічваць два складнікі: эканамічны і палітычны. Па-першае, заява Туска была зроблена падчас яго наведвання ўсходніх рэгіёнаў, якія калісьці моцна залежалі ад руху з Заходняй Беларуссю.

- З прымежнага гандлю жыла вялікая частка насельніцтва на ўсходзе краіны, якое не атрымала сур’ёзнай кампенсацыі. З улікам таго, што гэты рэгіён падтрымлівае палітычных апанентаў цяперашняй польскай улады, то мы маем дачыненне з падрыхтоўкай да выбарчай кампаніі, якая пачнецца праз два гады. Гэта ўзмацненне ціску на групы інтарэсаў, якія былі звязаныя з «Правам і справядлівасцю». таксама неабходна перацягваць на свой бок традыцыйны электарат кансерватыўнай партыі. Таму з прагматычнага пункту гледжання закрыццё мяжы нічога не давала. Паявілася разуменне, што рэжым у Беларусі бліжэйшым часам не зменіцца, таму рашэнне было прынята па прагматычных прычынах. Акрамя таго, па непацверджанай інфармацыі гаворыцца пра сталы кантакт адносна вызвалення Анджэй Пачобута і іншых польскіх грамадзян, змяншэнне ціску на Каталіцкі касцёл. Гэта заўсёды было прадметам размоваў паміж Мінскам і палітычнымі коламі Польшчы. Таму Варшава робіць крок, які можа выглядаць нелагічна, бо яшчэ нядаўна мяжа была зачыненая цалкам. Але стала зразумелым, што ў інтарэсах Польшчы і Беларусі – дээскалацыя адносін, нейкі працэс, які б прывёў да паляпшэння палітычнай атмасферы ў Беларусі. Падаецца, што Польшча можа вяртацца да палітыкі дыялогу і гандлю, якая да 2020 году была дастаткова паспяховай.

Павал Усаў таксама лічыць, што гэта і вынік расчаравання дзейнасцю апазіцыі і чаканнем хуткіх перамен у Беларусі. Не адбылося хуткай змены рэжыму, як гэта абяцала апазіцыя. Апазіцыя з яе скандаламі перастала для ўладаў Польшчы быць фактарам перамен, канстатуе палітолаг.

Поўная размова з палітолагам - у далучаным гукавым файле.

Больш на гэтую тэму: Палітычнае люстэрка