Беларуская Служба

Павал Усаў: Пазітыўны сігнал у тым, што ЗША аддзялілі Беларусь ад Расіі

12.11.2025 15:35
9 лістапада стала вядома, што амерыканская адміністрацыя прызначыла Джона Коўла спецыяльным пасланнікам ЗША ў Беларусі.
Аўдыё
  • Павал Усаў: Пазітыўны сігнал у тым, што ЗША аддзялілі Беларусь ад Расіі
Павал Усаў.

Палітык наведаў Беларусь, у выніку чаго была вызваленая значная група палітвязняў. Пра прызначэнне стала вядома неўзабаве пасля таго, як ЗША цалкам адмянілі санкцыі супраць Белавіі і прыватных самалётаў Лукашэні.

Палітолаг Павал Усаў, гаворачы пра прызначэнне, адзначае, што гэта пазітыўнае рашэнне, аднак палітычная сітуацыя вельмі складаная, што адназначных прагнозаў зрабіць нельга:

- Гэта добры крок, калі мы разважаем пра нацыянальныя інтарэсы Беларусі, а не пра інтарэсы рэжыму. Гэта абазначае, што змяніўся падыход адміністрацыі Трампа да Беларусі. Беларусь відавочна не разглядаецца як элемент вялікай палітычнай гульні з Расіяй, а як аб’ект асобнага ўздзеяння і асобнай палітыкі. Гэтая палітыка заключаецца ў тым, каб неяк спрабаваць гуляць з Лукашэнкам, пашыраць магчымасці ўплыву, нейкай прасторы для манеўраў, уцягваючы яго ў палітычныя гульні ЗША супраць Расіі. Наколькі гэта магчыма цяпер, цяжка сказаць, з улікам палітычнай залежнасці. Але тое, што Беларусь аддзяляецца ад Расіі – гэта пазітыўны сігнал. Гэта можа паспрыяць вызваленню групы 50 палітвязняў. Безумоўна, у палітычным і геапалітычным аспекце – гэта добры крок. Але чакаць радыкальных змен у Беларусі і вакол Беларусі – няварта.

У далучаным гукавым файле - поўняа размова з палітолагам.

слухайце аўдыё

Больш на гэтую тэму: Палітычнае люстэрка