Беларуская Служба

Пасля актаў сабатажу кіраўнік МЗС прыняў рашэнне адносна расійскага консульства, расіян у Польшчы і падтрымкі Украіны

20.11.2025 09:41
Кіраўнік МЗС падкрэсліў, што Польшча не плануе разрываць дыпламатычныя адносіны з Расіяй.
 -              (FAC)  , 20  2025 .
Намеснік прэм'ер-міністра і міністр замежных спраў Плршчы Радаслаў Сікорскі на пасяджэнні Савета па замежных справах (FAC) у Бруселі, 20 лістапада 2025 г.PAP/Wiktor Dąbkowski

«Тое, што адбылося на рэйках, дзе мэтай змоўнікаў былі смяротныя ахвяры, — гэта вельмі сур'ёзная эскалацыя», — заявіў Радаслаў Сікорскі перад сустрэчай міністраў замежных спраў ЕС у Бруселі, паведамляе партал Onet.pl. Сікорскі апісаў крокі, якія міністэрства зрабіла ў адказ на акты сабатажу.

«Я ўжо вырашыў адклікаць дазвол на працу расійскага консульства ў Гданьску. Маё наступнае рашэнне — расіянам (дыпламатам, якія працуюць у Польшчы - рэд.) спатрэбіцца згода нашых уладаў на выезд за межы Мазавецкага ваяводства, і я буду заклікаць нашых еўрапейскіх калег прыняць падобныя меры», — сказаў  Сікорскі.

Яшчэ адно рашэнне тычыцца фінансавай падтрымкі Украіны.

«Я таксама маю намер прызначыць да канца года 100 мільёнаў долараў з бюджэту, які ў мяне ёсць у Міністэрстве замежных спраў, на ваенную дапамогу Украіне па праграме PEARL, якая выкарыстоўваецца для закупкі амерыканскай зброі», — дадаў міністр Сікорскі.

Кіраўнік МЗС падкрэсліў, што Польшча не плануе разрываць дыпламатычныя адносіны з Расіяй. «Гэтак жа, як і іншыя краіны, дзе адбыліся акты тэракту ці дыверсіі, гэтага не робяць», — дадаў ён.

Прэс-сакратар Крамля Дзмітрый Пяскоў адрэагаваў на рашэнне Польшчы. «Адносіны з Польшчай цалкам сапсаваліся», — заявіў ён.

Яс