Беларуская Служба

Павал Усаў: Хоць зрынуць рэжым у Іране трэба, то ніводнае вонкавае заходняе ўмяшальніцтва не дало поспеху

14.01.2026 17:46
Як стала вядома агенцтву Reuters, Іран папярэджвае, што ў выпадку атакі ЗША ён атакуе амерыканскія ваенныя базы на Блізкім Усходзе.
Аўдыё
  • Павал Усаў: Хоць зрынуць рэжым у Іране трэба, то ніводнае вонкавае заходняе ўмяшальніцтва не дало поспеху
Павал Усаў.

Улады Тэгерана ўжо накіравалі такое папярэджанне краінам рэгіёна. Reuters таксама паведаміла, што іранцы прыпынілі перамовы паміж прэзідэнтам Абасам Аракчы і пасланнікам ЗША Стывенам Віткафам. Гэтыя перамовы павінны былі даць надзею на дыпламатычнае ўрэгуляванне канфлікту.

Злучаныя Штаты не выключаюць умяшання ў справы Ірана, калі людзі працягнуць гінуць на вуліцах. Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп заклікаў апанентаў урада ў Тэгеране працягваць пратэставаць, таму што «дапамога ўжо ў дарозе».

Заклікі спыніць гвалт у Іране чуваць з розных бакоў. Якім чынам гэта можна зрабіць? Ці ваенны варыянт, які выглядае на найбольш верагодны, з’яўляецца найлепшым выйсцем?
У выпадку з Іранам ёсць два аспекты: маральны і практычна-вайсковы, гаворыць палітолаг Павал Усаў:

- Няма сумневаў, што трэба вырашыць гэты жудасны крызіс шляхам выгнання рэжыму аяталаў. Усе з гэтым згодныя. Але калі казаць пра практычны аспект, то, хачу падкрэсліць, ніводнае вонкавае заходняе ўмяшальніцтва, магчыма акрамя Сербіі, не прывяло да паспяховага вырашэння пытання. Яно прыводзіла да большых праблем. Гэта прыклады Лівіі і Сірыі. Зрынуць рэжым можна. Можна разбамбіць Тэгеран. Але механізмаў для стварэння стабільнага дэмакратычнага рэжыму і яго кантролю няма. У Іране дзейнічаюць шматлікія ўзброеныя групоўкі. Так ці інакш ваеннае ўварванне не прывядзе да стабілізацыі сітуацыі ў Іране. Гэта можа прывесці да большых супярэчнасцяў і вайны.

Зноў жа, калі не дапамагчы, то рэжым пачне жорсткія рэпрэсіі. Гэта жудасная сітуацыя. А Захад па прычыне свайго правальнага досведу ў іншых краінах не ведае, што рабіць і баіцца. Асабліва баіцца Еўропа. Калі пачнецца сур’ёзны ўнутраны крызіс, куды пачнуць уцякаць усе мігранты? У Еўропу.

Інфармацыйнае агенцтва абаронцаў правоў чалавека паведаміла, што пасля 17 дзён пратэстаў колькасць загінулых павялічылася да 2571 чалавека, у тым ліку 2403 актывісты і 147 дзяржаўных чыноўнікаў.

Поўная размова - у далучаным гукавым файле.

слухайце аўдыё

Больш на гэтую тэму: Палітычнае люстэрка