Беларуская Служба

Павал Усаў: Бабарыка страціў усё, цяпер ён хоча атрымаць прынамсі нешта ад той палітычнай актыўнасці

04.02.2026 14:39
Ці ў беларускай апазіцыі ёсць месца для Віктара Бабарыкі? Якое месца ён можа заняць у сённяшняй сітуацыі і што можа прапанаваць?
Аўдыё
  • Павал Усаў: Бабарыка страціў усё, цяпер ён хоча атрымаць прынамсі нешта ад той палітычнай актыўнасці
Павал Усаў.

Вызвалены Віктар Бабарыка апублікаваў у пост, у якім паабяцаў план дзеянняў для сябе і для беларусаў. Дэ-факта гэта заява аб вяртанні ў палітыку.

Ці ёсць месца для новага палітычнага гульца ў цяперашняй сітуацыі?

Палітолаг Павал Усаў кажа, што гэтая заява выклікае больш пытанняў, чым адказаў. Гэта хутчэй спосаб вырашыць уласныя амбіцыйныя пытанні Бабарыкі, чым Беларусі і беларускай дыяспары за мяжой:

- Я бачу наступную матывацыю. Бабарыка ў 2020 годзе заінвеставаў у палітычную кар'еру ўсё, што ў яго было: статус, матэрыяльны дабрабыт, перспектывы, маёмасць, бізнес, здароўе і свабоду сына. За гэта ён не атрымаў нічога. Прыхільнікі Бабарыкі былі адсунутыя ад палітычных каналаў і прыняцця рашэнняў. Таму ён і распачынае дзейнасць, каб аднавіць прысутнасць у прасторы і атрымаць прынамсі нешта ад той палітычнай актыўнасці, якую ён распачаў у 2020 годзе.

Што ўсё гэта можа прынесці ў кантэксце апазіцыі 2020 года? Думаю, паявяцца супярэчнасці, яны ўжо ёсць, калі мы кажам пра заявы, перш за ўсё, што Бабарыка не збіраецца працаваць у межах Кабінета Ціханоўскай, каб не быць у другой ролі. І тут будуць, калі не наўпроставыя, то завочныя сутыкненні, спробы атрымаць месца пад сонцам.

Поўны каментар - у далучаным гакавым файле.

слухайце аўдыё

Больш на гэтую тэму: Палітычнае люстэрка