У канцы студзеня гэтага года Міністэрства юстыцыі ЗША апублікавала тры мільёны дакументаў, датычных «справы Джэфры Эпштэйна». Згаданая публікацыя чарговы раз ускалыхнула сусветнай палітычнай і эканамічнай сцэнай, бо, на гэты раз, побач з працягам матыву сексуальнага скандалу з удзелам сусветных элітаў, выклікала таксама пытанні аб магчымых сувязях амерыканскага фінансіста з Масквой.
Паколькі ў актах згадваюцца таксама польскія прозвішчы, прэмʼер-міністр Дональд Туск абвясціў аб стварэнні спецыяльнай групы для расследавання польскіх матываў скандалу, не выключаючы міжнароднага характару згаданага расследавання.
Нагадваем, першыя абвінавачванні супраць уплывовага амерыканскага фінансіста зʼявіліся ў 2005 годзе. Расследаванне справы скончылася ў 2008 годзе, калі ён быў асуджаны на 18 месяцаў пазбаўлення волі. Другі суд над Джэфры Эпштэйнам пачаўся ў ліпені 2019 года, але не быў завершаны, бо абвінавачаны скончыў жыццё самагубствам, нагадвае амерыканістка, аўтарка падкаста «Выбарчы стан» (Stan Wyborczy) Магдалена Гурніцка-Партыка (Magdalena Górnicka-Partyka):
- Нягледзячы на тое, справа надалей працягвае «пераследваць» амерыканскую палітычную сцэну. Тым больш, што Дональд Трамп падчас выбарчай кампаніі ў 2024 годзе абяцаў, прыцягнуць да адказнасці ўсіх прадстаўнікоў эліты, якія мелі да яе дачыненне і апублікаваць усе дакументы. Аднак пасля выбарчай перамогі ён нейкі час адмаўляўся гэта зрабіць, паясняючы, што амерыканцы павінны засяродзіцца на іншых – важнейшых мэтах. Зрабіць гэта фактычна прымусіў прэзідэнта Кангрэс, які прыняў адмысловы законапраект. Праўда, у апошні момант, Дональд Трамп перадумаў і заявіў, што насамрэч падтрымлівае публікацыю.
Такім чынам, партыя за партыяй, пачалася публікацыя актаў Эпштэйна. Апошняя – самая вялікая – ахоплівае тры мільёны старонак:
- Гэтых дакументаў вельмі шмат, што стварае інфармацыйны хаос, бо кожны можа выбраць тое, што яму падабаецца і інтэрпрэтаваць па-свойму. Трэба памятаць, што, напрыклад, СМС- паведамленні, вельмі часта вырваныя з кантэксту – у нас няма ўсёй размоў, а гэта ўскладняе інтэрпрэтацыю. І здаецца, што многія людзі, чые прозвішчы там згадваюцца, зацікаўленыя менавіта ў тым, каб немагчыма было скласці з гэтага канкрэтную гісторыю. Давайце таксама памятаць, што сама згадка ў дакументах не азначае, што хтосьці ўдзельнічаў у злачыннай дзейнасці або здзейсніў злачынства, бо яна магла тычыцца дзелавых або таварыскіх кантакты з Эпштэйнам; або фінансіст проста сам цікавіўся дадзенай асобай.
Джэфры Эпштэйн выдатна ведаў вартасць інфармацыі. Ён запісваў усё, што калі-небудзь магло яму спатрэбіцца:
- Ён ведаў, што найкаштоўнейшай валютай на вяршыні ўлады зʼяўляецца інфармацыя; Інфармацыя больш каштоўная за долары, бо яе можна было на долары абмяняць. Вось чаму ён рабіў нататкі пра ўсё, рабіў тысячы фотаздымкаў. Гэта паказвае, што Эпштэйн быў практычна апантаны патрэбай збіраць інфармацыю. Ён быў своеасаблівым інфармацыйным брокерам – прадаваў, купляў і перадаваў інфармацыю далей. Напрыклад, ён адпраўляў электронныя лісты самому сабе, каб мець доступ і магчымасць скарыстацца патрэбнай інфармацыяй у любы момант.
Як мы ўжо згадалі, паясненне скандалу, звязанага з Джэфры Эпштэйнам было адным з выбарчых абяцанняў Дональда Трампа. Чаму тады ён пазней адмовіўся працягваць згаданую справу? Ці таму, што ён сам фігуруе ў гэтых актах? Нагадваем, прозвішча Дональда Трампа згадваецца там больш за тры тысячы разоў.
- Ніякія абвінавачванні Дональду Трампу не былі прадʼяўленыя, але сам факт, што яго прозвішча апынулася ў згаданых дакументах, мог пашкодзіць яго іміджу, бо выбаршчыкі хацелі, каб ён прыцягнуў да адказнасці гэтую «гнілую і немаральную эліту». Між тым, на падставе згаданых дакументаў можна меркаваць, што адносіны Дональда Трампа з Эпштэйнам былі значна глыбейшыя, чым ён сам заяўляе.
Чарговая партыя апублікаваных дакументаў паказвае, што справа Эпштэйна не тычылася выключна амерыканскіх элітаў улады і бізнесу. Між тым, у актах з’явіўся і польскі матывы:
- Пакуль у дакументах фігуруе толькі адно прозвішча – былога польскага тэнісіста. Аднак, калі гаворка ідзе пра інтэлектуальную і палітычную эліту Польшчы, пакуль нічога канкрэтнага невядома. Аднак, гэта не апошняя частка апублікаваных дакументаў. Засталося яшчэ больш за два мільёны старонак, таму, магчыма, у наступнай партыі зʼявіцца больш прозвішчаў. Аднак варта памятаць, што справа мае міжнародны характар – тычыцца не толькі амерыканскіх элітаў. Варта таксама ўспомніць пра сутэнёрства і магчымы вярбоўку жанчын, у тым ліку непаўналетніх з Польшчы, якім абяцалі мадэльную карʼеру. Давайце памятаць, што акрамя Джэфры Эпштэйна, асудзілі толькі адну яго супрацоўніцу – Гіслен Максвел. Між тым, гэта занадта вялікая лагістычная аперацыя для двух чалавек. Таму вельмі важна расследаваць усе сляды, асабліва тыя, што вядуць у Цэнтральную і Усходнюю Еўропу, з пункту гледжання ўдзелу ў гандлі людзьмі.
У дакументах каля тысячы разоў згадваецца таксама прозвішча Уладзіміра Пуціна. Паводле эксперткі, шмат сведчыць пра тое, што Эпштэйн хацеў сустрэцца з прэзідэнтам Расіі:
- Між тым, калі называецца прозвішча Уладзіміра Пуціна, то неадкладна ўзнікаюць пытанні, пра тое, ці Эпштэйн быў нейкім чынам звязаны з расійскай разведкай. Менавіта такі аспект справы, між іншым, плануе расследаваць польскі бок.
Між тым, адсутнасць упэўненасці па гэтай справе ўзнікае амаль на кожным кроку. Экспертка звяртае ўвагу на велізарны інфармацыйны хаос, да якога прычынілася апошняя публікацыя дакументаў Эпшэйна:
- Публікацыя ўсіх гэтых дакументаў, у тым ліку, неправераных даносаў у ФБР, мела на мэце стварыць такі медыйны шум і хаос, з якіх вельмі цяжка зрабіць нейкую выснову. Гэта flat the zone – тыповая камунікацыйная стратэгія Дональда Трампа, якую ён выкарыстоўвае ў кантактах з амерыканскімі журналістамі. На практыцы, гэта азначае публікацыю або прадастаўленне велізарнай колькасці кантэнту, з якім незразумела, што рабіць. З такой колькасці інфармацыі, насамрэч цяжка выняць праўду, якую-небудзь адну асобную гісторыю.
- падкрэсліла амерыканістка Магдалена Гурніцка Партыка (Magdalena Górnicka-Partyka).
Апошняя партыя дакументаў Джэфры Эпштэйна дае больш інфармацыі пра яго кантакты з еўрапейскімі палітыкамі і знакамітасцямі. У кола сяброў фінансіста ўваходзіў, між іншым, прынц Эндру, былы генсакратар Рады Еўропы Турбʼёрн Ягланд і славацкі віцэ-прэм’ер Міраслаў Лайчак.
Адміністрацыя Дональда Трампа абвясціла, што апублікаваная партыя дакументаў будзе апошняй, адначасова прызнаючы, што гэта не ўся інфармацыя, якой валодаюць улады. Крытыкі прэзідэнта адзначаюць, што падпісаны ім закон Кангрэса абавязвае ўрад рассакрэціць усе матэрыялы.
Польскае радыё для Украіны/яд/аз