На сайце ўкраінскага прэзідэнта паведамляецца, што санкцыі ўведзены за садзейнічанне «самаабвешчанага прэзідэнта Лукашэнкі» Расіі ў вайне з Украінай. Асаблівая ўвагу звяртаецца на размяшчэнне Арэшніка. Нагадваецца, што Аляксандр Лукашэнка спрыяў удзелу беларускіх чыноўнікаў у дэпартацыі ўкраінскіх дзяцей у Расію.
Палітолаг Павал Усаў гаворыць, што агучаныя персанальныя санкцыі – гэта хутчэй палітычнае, а не эканамічнае пытанне:
- Калі казаць пра персанальныя санкцыі, то я думаю, што гэта больш палітычнае рашэнне, а не эканамічнае. Часткова таксама ідэалагічнае з улікам таго, што хутка будзе чацвёртая гадавіну агрэссі Расіі, у якой была выкарыстана Беларусь. Апошнія некалькі месяцаў пазіцыя Украіны да рэжыму Лукашэнкі моцна змянілася і стала больш вострай. Раней не было відавочных выказванняў у адрас персанальна Лукашэнкі, хоць гаварылася пра Беларусь. Зараз падыход выразна памяняўся. Гэта шмат у чым звязана з тым, што Украіна больш не баіцца, што тэрыторыя Беларусі можа стаць другім фронтам. Украіна значна лепш падрыхтаваная.
Я не выключаю актыўных дзеянняў з украінскага боку, напрыклад, дыверсій. Тым больш што палітычны градус падняўся. Гэта дэманстрацыя таго, што Украіна не забудзе факту ўдзелу дыктатара Беларусі ў вайне. Магчыма, яны рыхтуюцца да больш маштабных аперацый супраць расійскай інфраструктуры на тэрыторыі Беларусі, якая разбудоўваецца, а механізмаў стрымлівання няма.
Варта спадзявацца ўзмацнення інфармацыйнай палітыкі, інфармацыйныя аперацыі супраць прарасійскай прысутнасці ў Беларусі.
Поўная размова - у далучаным гукавым файле.
слухайце аўдыё