Супраць прагаласавалі Расія, Беларусь, Буркіна-Фасо, Бурундзі, Куба, Дэмакратычная Рэспубліка Конга, Эрытрэя, Іран, Малі, Нікарагуа, Нігер і Судан.
Палітолаг Павал Усаў гаворыць, што ў міжнароднай палітыцы Беларусь – правая і левая рука Масквы, і ніякіх рашэнняў самастойна яна прымаць не можа:
- Асабліва, калі гэта такое крытычнае пытанне, як вайна ва Украіне. Асабліва, калі там гаворка пра асуджэнне расійскага ўварвання, то Беларусь такія рэчы падтрымліваць не будзе. Яна будзе стаяць на пазіцыі Масквы. Што ў гэтым сэнсе не дзівіць і сведчыць пра тое, што, як дзяржава, Беларусь страціла сваю міжнародную суб’ектнасць і з’яўляецца сатэлітам Расіі, як было і на працягу Савецкага Саюза. Яшчэ да пачатку вайны Беларусь і Расія каардынавалі свае дзеянні на міжнароднай арэне. Нават штогод Макей ездзіў у Маскву, хоць яго лічылі ледзь не празаходнім палітыкам, падпісваць мемарандумы па сумесных пазіцыях на міжнароднай арэне. У палітычным кантэксце, калі мы кажам пра чацвёртую гадавіну вайны, то, здавалася б, што нейкія самастойныя дзеянні маглі б быць прадэманстраваныя, але на сённяшні момант залежнасць Лукашэнкі ад Расіі настолькі вялікая, што дазволіць сабе дэмаршы, ці нават устрыманне ад голасу, Лукашэнка не можа.
Пры галасаванні за рэзалюцыю ўстрымалася 51 краіна, у тым ліку ЗША. У далучаным гукавым файле палітолаг тлумачыць чаму.
Слухайце аўдыё