Беларуская Служба

«Шмат хто не разумее, што ў адну хвіліну можа стаць экстрэмістам»

11.04.2026 06:11
Публіцыстка Аксана Колб і палітолаг Павал Усаў абмяркоўваюць падзеі тыдня.
Аўдыё
  • «Шмат хто не разумее, што ў адну хвіліну можа стаць экстрэмістам»
 ,  ,
Павал Усаў, Аксана Колб, Алена Вялічкафота: Польскае радыё

КДБ прыняло рашэнне аб прызнанні экстрэмісцкім фармаваннем чатаў сваякоў людзей, якія знаходзяцца за кратамі (усяго 22 чаты). У кожнай групе сотні і тысячы ўдзельнікаў, прычым большасць падпісчыкаў не праяўляла актыўнасці. Цяпер яны ўсе пад пагрозай. За ўдзел у экстрэмісцкім фармаванні, пагроза — нават ад 2 да 6 гадоў калоніі.

9 красавіка сілавікі прыйшлі ў мінскі офіс вядомай архітэктурнай кампаніі ZROBIM architects. Па інфармацыі «Люстэрка» затрыманыя каля 50 чалавек. Прычына цікавасці сілавікоў да кампаніі пакуль невядомая.

Шмат хто не разумее, што ў адну хвіліну можа стаць экстрэмістам, гаворыць палітолаг Павал Усаў.

— У Беларусі ўся краіна — патэнцыйныя экстрэмісты. Што тычыцца чатаў і суполак па-за сістэмай, то ўлада будзе рэагаваць у такіх сітуацыях. Беларусь цяпер перажывае, як я акрэсліваю, перыяд неататалітарызму. Усё, што ва ўладзе выклікае сумнеў, залічваецца ў пагрозы. Лепш рэагаваць загадзя, чым разбірацца з наступствамі. Усё ідзе ў напрамку, каб яшчэ больш дэматываваць людзей ад любой, нават лакальнай актыўнасці.

Тое, што дазволена сёння, заўтра можа быць забаронена, дадае публіцыстка Аксана Колб.

— А ты ўсё роўна ўжо падпадаеш пад артыкул. Такога будзе ўсё больш. Што тычыцца чатаў. Улада шмат гадоў робіць усё, каб як мага менш інфармацыі сыходзіла за краты і з-за кратаў. І людзей хочуць пазбавіць любой інфармацыі, камунікацыі і салідарнасці. Гэта ўсё абсалютна ў логіцы дзеянняў рэжыму. А калі казаць пра працаўнікоў кампаніі ZROBIM architects, то гэта таксама прадказальна. У нас няма ніводнай юрасобы да якой не можна было б прычапіцца. Асабліва зараз, калі ў бюджэце не хапае грошай. Гэта звычайная практыка, калі хапаюць ледзь не ўсё кіраўніцтва і частку супрацоўнікаў. Пасля выпускаюць пад залог. Так адбываецца даўно. Можна чакаць працягу.

Поўнае абмеркаванне пераследу ў Беларусі — у далучаным гукавым файле.

Слухайце таксама меркаванне аб тым, хто на гэтым тыдні пераможца: Трамп ці іранскі рэжым. Аксана Колб і Павал Усаў таксама абмяркоўваюць прапанову Польскай сялянскай партыі забараніць выбарчыя апытанні за тры месяцы да выбараў. Аргументуючы, што гэта апытанні фармуюць погляд выбарцаў. Ці гэта добры ход думак?

слухайце аўдыё

Больш на гэтую тэму: Палітычнае люстэрка