Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Беларусь і Расія рыхтуюць «апераджальныя дзеянні» супраць Еўропы?

23.10.2026 14:35
Міністры абароны Расіі і Беларусі абмеркавалі неабходнасць «апераджальных дзеянняў» супраць Еўропы. Частку задач трэба вырашыць «у найкарацейшыя тэрміны», а некаторыя пытанні патрабуюць рашэнняў Лукашэнкі і Пуціна, расказаў міністр абароны Расіі Андрэй Белавусаў у Мінску.
Аўдыё
  • Беларусь і Расія рыхтуюць «апераджальныя дзеянні» супраць Еўропы
 ,  ,
Аксана Колб, Лена Вялічка, Павал Усаўфота: Польскае радыё

«Міжнародная абстаноўка працягвае дэградаваць. Яна застаецца вельмі складанай. Мала таго што складаная, яна становіцца ўсё больш і больш непрадказальнай. Мы бачым, што адбываецца ў Еўропе, на Блізкім Усходзе. І гэта патрабуе апераджальных дзеянняў», – цытуе Белавусава БелТА.

Сам расійскі міністр падрабязнасці не раскрыў. Палітолаг Павал Усаў лічыць, што яны самыя не ведаюць, пра якія дзеянні кажуць, і што яны маюць на ўвазе пад апераджальнымі дзеяннямі.

— Калі разглядаць нейкія дзеянні паводле вайсковай стратэгіі, то апераджальныя дзеянні абазначаюць нанясенне прэвентыўнага ўдару па вайсковых ці іншых стратэгічных аб’ектах. Для мяне апераджальныя дзеянні выглядаюць менавіта так. Калі дзяржавы рыхтуюцца да вайны і намагаюцца ў першы момант нанесці сур’ёзныя страты як на лініі сутыкнення, так і па тылах. Але мне здаецца, што Белавусаў, з аднаго боку, намагаецца пужаць заходнія краіны. Гэта ў пэўным сэнсе рэакцыя на заявы кіраўніка аб’яднаных сілаў НАТА Грынкевіча, які заявіў, што ў выпадку правакацый ці атак на Балтыйскія краіны будуць нанесены тактычныя ўдары па Калінінградзе і Беларусі.То бок, мы назіраем гульню мускулаў і рыторыкі.

Журналістка Аксана Колб звяртае ўвагу, што гэта заявы выключна Белавусава. Заяваў Хрэніна мы не пачулі.

— Магчыма таму, што ніякай такой стратэгіі і тактыкі ў гэтым кірунку з беларускага боку няма, і гэта, магчыма, чарговая спроба ўцягнуць Беларусь якім-небудзь бокам у канфлікт, але яна наўрад ці атрымаецца, таму прагучалі такія заявы. Можа, каб пачуць нешта ў адказ ад Еўропы, каб паспрабаваць уцягнуць Беларусь у нешта сваё.

Поўная размова — у далучаным гукавым файле.


Больш на гэтую тэму: Палітычнае люстэрка