Беларуская Служба

У выніку інтэграцыі расійская эканоміка цалкам паглыне беларускую

06.11.2019 11:15
Лукашэнка пакуль што пратэстуе, але ён не ведае, што рабіць.
Zdjęcie ilustracyjne
Zdjęcie ilustracyjneShutterstock.com / exsilentroot

У выданні Rzeczpospolita (аўт. Rusłan Szoszyn) разважанні пра адносіны Беларусі і Расіі, слоўныя перапалкі прадстаўнікоў краін. Напрыклад, беларускі кіраўнік нядаўна нагадаў вайну царскай Расіі з Напалеонам і дзве сусветныя вайны, заяўляючы «гэта не былі нашы войны». На заяву Лукашэнкі адрэагаваў прэм’ер Мядзведзеў, кажучы, што дзіўна чуць такія словы. Пазней стала вядома, што беларускім уладам не ўдалося дамовіцца з расійскімі наконт падаўжэння дамоўленасці аб мыце на нафту. Яна прадбачвала, што мытныя зборы ад экспарту 6 млн. тон расійскай нафты, якая паступае ў дзяржавы ЕЗ, заставаліся б у Беларусі. З-за гэтага беларускі бюджэт страціць у будучым годзе 420 млн. долараў.

На фоне гэтых падзей працягваюцца перамовы аб інтэграцыі Беларусі і Расіі. Падпісанне дакументу плануецца 8 снежня, у 20-ую гадавіну заключэння дамовы аб саюзнай дзяржаве. Змест дакументу аб інтэграцыі не паведамляецца грамадству. Расійскае выданне «Камерсант», якому ўдалося прачытаць дамову, паведаміла, што гаворка ідзе пра канфедэрацыю, у выніку якой расійская эканоміка поўнасцю паглыне беларускую. Павінны быць адзіная мытная і падатковая палітыка, але не адзіныя органы ўлады, пра што ішла гаворка ў дакуменце, заключаным у 1999 годзе.

На думку расійскага палітолага Сяргея Маркава, глыбокая эканамічная інтэграцыя давядзе да палітычнага аб’яднання. Па-першае, гэта пашырыла б расійскі рынак, па-другое, гэта ў інтарэсе бяспекі Расіі, і, па-трэцяе, беларусы і рускія – адзін народ. Лукашэнка пакуль што пратэстуе, але ён не ведае, што рабіць, – кажа С. Маркаў.

нг