З чацвярга ў многіх гарадах Лацінскай Амерыкі нарастае хваля пратэстаў. Крызіс ахоплівае ўжо амаль цэлы кантынент, піша Rzeczpospolita.
У Багаце ўведзена каменданцкая гадзіна. – Мы павінны былі стрымаць хвалю насілля. Людзі нішчаць крамы, публічную інфраструктуру. Гэта ніякія ні мірныя дэманстрацыі, – тлумачыць мэр Багаты Энрыке Пеналоса. У беспарадках загінулі тры чалавекі. Аднак, у сацыяльных сетках паявілася шмат відэа, дзе бачна, што за многія праявы насілля адказвае паліцыя. Апазіцыя мяркуе, што кансерватыўны прэзідэнт Іван Дуке Маркес хоча дыскрэдытаваць рух пратэсту і апраўдаць яго пацыфікацыю.
Калумбія стала чарговай ахвярай глыбокага крызісу, які ахапіў амаль цэлую Лацінскую Амерыку. Расчараванне настолькі вялікае, што людзі шукаюць радыкальных вырашэнняў.
На колькі напружанай з’яўляецца сітуацыя, у апошнія тыдні паказала Чылі. Хапіла павышэння на 30 песа (4 амерыканскія цэнты) цаны квіткоў у метро Санцьяга, сталіцы адной з самых багатых краін рэгіёну, каб выбухнулі рэзкія сутычкі з паліцыяй. Прэзідэнт не завагаўся, каб вывесці на вуліцы танкі. Колькасць смяротных ахвяр сягае ўжо 20 чалавек.
Гэта можа мець сур’ёзныя наступствы. Амерыканскі месячнік «Foreign Affairs» цытуе апытанне, якое паказвае, што дэмакратыі давярае толькі 57% жыхароў кантыненту, гэта менш за ўсё ад звяржэння вайсковых дыктатур.
ав