Беларуская Служба

Трамп пагражае вывесці армію на вуліцы

03.06.2020 16:02
рамп, як кожны папуліст, мабілізуе сваіх выбаршчыкаў, цкаваннем іх на сапраўдных ці надуманых ворагаў. 
Donald Trump
Donald TrumpPAP/EPA/SHAWN THEW

Аўторак быў чарговым днём хваляванняў пасля смерці чарнаскурага пратэстоўца, да якой прычыніўся белым функцыянер паліцыі.

- Калі горад, ці штат адмаўляюцца прыняць неабходныя меры, я туды накірую армію і мы хутка вырашым праблему, – заявіў Дональд Трамп. Прэзідэнт лічыць, што амерыканцаў слушна абурыла гвалтоўная смерць Джорджа Флойда. 46-гадовы чарнаскуры Флойд памёр 25 мая падчас затрымання ў Мінеапалісе пасля таго, як белы паліцыянт дзевяць хвілін душыў яго каленам.

Сітуацыю ў ЗША каментуе Барташ Веліньскі ў выданні «Gazeta Wyborcza» (Trump roznieca pożar).

Трамп, як кожны папуліст, мабілізуе сваіх выбаршчыкаў, цкаваннем іх на сапраўдных ці надуманых ворагаў. Насуперак таго, што кажа Трамп, пратэстаў не выклікаюць у краіне варожыя Амерыцы сілы. Эпідэмія каранавіруса і забойства чарнаскурага запаліла выбуховую грамадскую сумесь. Эксперты здаўна папярэджвалі аб пагрозе, якая набліжаецца ў выніку сацыяльнай дыспрапорцыі і расізму ў ЗША. Але ўлады занадта доўга ігнаравалі папярэджанне.

Трамп паказаў, што ён не думае слухаць народ, лепш у яго атрымліваецца дзяліць нацыю. Накіраванне супраць пратэстуючых арміі гэта як ліць масла ў агонь. Тады ўжо тушыць агонь будзе позна, – напісаў каментатар штодзёнкі «Gazeta Wyborcza».

яс