Беларуская Служба

Крэмль распрацаваў план замацавання ўплываў у Беларусі

26.12.2020 10:02
Палітолаг Павал Усаў лічыць, што гэта мэтанакіраваная ўцечка інфармацыі.
.
.https://theins.ru/politika/237945

Крэмль распрацаваў план замацавання ўплываў у Беларусі, паведамляе расійскае выданне The Insider. «У гэтыя дні ў Адміністрацыі прэзідэнта вядзецца энергічная работа з беларускім »актывам« па стварэнні новай партыі з рабочай назвай «Право народа», якая будзе выступаць супраць Лукашэнкі, але за інтэграцыю з Расіяй», – піша выданне.

Палітолаг Павал Усаў лічыць, што гэта мэтанакіраваная ўцечка інфармацыі.

- Калі такія планы ёсць і яны зліваюцца то гэта не што іншае, як моцны ціск на Лукашэнку. А ўлічваючы той факт, што беларусы з большага крытычна ставяцца да таго, што Расія не падтрымлівае патрабаванне народа, то бок ня хоча прыбраць Лукашэнку і прызначыць каго -небудзь іншага, то яны зліваюць вось гэтую інфармацыю, маўляў, не хвалюйцеся, мы рыхтуем гэты план, то бок такім чынам захаваць пазітыўныя адносіны і надзею ў беларусаў, што Расія неўзабаве ўмяшаецца.

Павал Усаў мяркуе, што такім чынам, Крэмль цісне на Лукашэнку, каб ён увёў у канстытуцыю Беларусі змены карысныя для расійскіх арганізацыяў.

яс