На пасяджэнні Вышэйшага Савета Саюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі ў чацвер былі зацверджаныя 28 праграм, якія ахопліваюць розныя напрамкі інтэграцыі, і якія будуць рэалізаваны да 2023 года. Сярод іх новая Саюзная ваенная дактрына і канцэпцыя міграцыйнай палітыкі.
Сустрэча лідараў Расіі ды Беларусі праходзіла ў фармаце відэаканфэрэнцыю, Уладзімер Пуцін спалучыўся з анексіраванага Крыму, а Лукашэнка з Мінску. Іх суправаджалі прэм'ер-міністры ды члены ўрадаў.
Сімвалічна, што падпісанне важнага для Беларусі «інтэграцыйнага дэкрэта» адбылося ў Дзень народнага адзінства, які адзначаецца ў Расіі ў гадавіну выгнання палякаў з Крамля ў 1612 г..
Ніхто не кансультаваў дадзены дэкрэт ані з беларускім, ані з расійскім грамадствам. Палітыкі заяўляюць пра інтэграцыю плацежных сістэм, «гарманізацыю» падатковага і мытнага заканадаўства і стварэнне сумеснай інстытуцыі па наглядзе за выкананнем новых правіл. Прамысловая палітыка таксама будзе агульнай, расійскія кампаніі змогуць удзельнічаць у тэндарах і прыватызацыі ў Беларусі, а беларускія прадпрыемствы ў Расіі.
Гэта можа азначаць, што беларускія заводы праглынаюць расійскія гіганты.Узнікне агульны рынак газу, электраэнергіі і нафты.Пенсійная і сацыяльная сістэмы будуць уніфікаваныя.
У Мінску сцвярджаюць, што гаворка ідзе пра эканоміку, але Пуцін раней не выключаў, што ў будучыні таксама будзе створаны сумесны парламент. У чацвер Леанід Калашнікаў, які ўзначальвае ў расійскай Думе камітэт па СНД і Еўразійскай інтэграцыі, прама заявіў, што пасля «аб'яднання Беларусі і Расіі» да «саюза» далучацца іншыя краіны былога СССР.
юл