Беларуская Служба

Ці Беларусь хоча зачыніць прытулак для імігрантаў на мяжы з Польшчай?

23.12.2021 14:15
Што рыхтуе Аляксандр Лукашэнка? – задае пытанне «Rzeczpospolita».
 .
Ілюстрацыйны здымак. Мяжа Польшчыфота: Twitter.com/@Straz_Graniczna

Інфармацыю пра тое, што Аляксандр Лукашэнка загадаў ачысціць лагістычны цэнтр каля польскай мяжы ад мігрантаў, якія там ужо месяц знаходзіліся ў лагеры, некалькі дзён таму паведаміла міністр унутраных спраў Літвы Агне Білатайце. Паводле яе, гэта азначае, што напрыканцы года вернецца праблема масавых спробаў праціснуць мігрантаў праз межы Літвы, Латвіі і Польшчы.

- Мы маем справу з правакацыямі з боку Беларусі, таму гэтая інфармацыя таксама можа быць адной з іх, – кажа прэс-сакратар Памежнай службы Польшчы Ганна Міхальска.

Прэс-сакратар міністра каардынатара спецслужбаў Станіслаў Жарын прызнае, што Польшча чакае далейшых дзеянняў рэжыму Лукашэнкі, накіраваных на «падтрыманне крызісу на беларуска-польскай мяжы».

Паводле інфармацыі RMF, якая накіравала сваіх журналістаў у Беларусь, цяпер у Брузгах знаходзіцца больш за 500 мігрантаў. Напоўненыя надзеямі беларускіх службаў, яны спадзяюцца, што Еўрасаюз адкрые ім свае межы. Паводле журналістаў, сярод мігрантаў распаўсюджваецца інфармацыя, якую, як яны сцвярджаюць, перадаюць ім беларускія ўлады, што на Каляды будзе створаны гуманітарны калідор праз Польшчу ў Германію. Многія ўскладаюць на гэта вялікія надзеі. Калі гэтага не адбудзецца, многія мігранты заяўляюць, што вернуцца ў лес і паспрабуюць самастойна прабрацца ў Польшчу, адзначыла RMF. Літоўская міністр таксама паведаміла, што ў Беларусі застаюцца 3-4 тысячы імігрантаў з Блізкага Усходу.

ав

МУС: Польскія службы не пакідаюць мігрантаў без медыцынскай дапамогі

22.12.2021 15:31
Намеснік міністра Мацей Вонсік падкрэсліў, што права на медыцынскую дапамогу мае кожны, хто перакрочыў польскую мяжу, таксама нелегалы.