Першае паседжанне Віцебскай абласной камісіі па правядзенню Рэферэндума адбылося 26 студзеня.
Сенсацыі не здарылася. У цяперашнюю абласную камісію ўвайшлі старыя правераныя мінулымі электаральнымі кампаніямі кадры, якія ўмеюць арганізаваць і правесці на тэрыторыі вобласці галасаванне з патрэбным вынікам - прадстаўнікі "Белай Русі", БРСМ і іншых праўладных арганізацый і партый. Рэферэндум па ўнясенню зменаў у Канстытуцыю адбудзецца 27 лютага.
Святлана Ціханоўская заклікае ўдзельнічаць у рэферэндуме і рабіць бюлетэні несапраўднымі - перакрэсліваць у іх абодва варыянты.
Для Беларускай службы Польскага радыё Святаслаў Бруйко,
Віцебск