У Беларусі на 27 лютага запланавана правядзенне канстытуцыйнага псеўдарэферэндуму, які нібыта павінен прывесці да вырашэння грамадска-палітычнага крызісу ў краіне.
Адным з галоўных органаў улады ў Беларусі будзе Усебеларускі народны сход. Арганізаваная паводле савецкага ўзору структура збіралася б раз у пяць гадоў. 2 тыс. 500 дэлегатаў фармальна зацвярджалі б напрамкі ўнутранай і знешняй палітыкі, а таксама вайсковую дактрыну дзяржавы.
Сход кожны раз прымаў бы рашэнне пра адпраўку беларускіх войскаў за мяжу, прызнаваў бы сапраўднасць вынікаў выбараў, мог бы таксама ўводзіць надзвычайнае становішча ў краіне.
Дарадчык Святланы Ціханоўскай па палітычных пытаннях Аляксандр Дабравольскі лічыць, што рэферэндум – гэта падман беларускага народу. З ім размаўляе Яраслаў Іванюк.
слухайце аўдыёфайл