Беларуская Служба

Лех Валэнса: Свет павінен падтрымаць Украіну

09.02.2022 12:58
Я больш не падтрымліваю Пуціна – кажа Лех Валэнса ў інтэрв'ю выданню Rzeczpospolita.
Lech Wałęsa
Lech Wałęsapaparazzza/Shutterstock

Я больш не падтрымліваю Пуціна – кажа Лех Валэнса ў інтэрв'ю выданню Rzeczpospolita.

Лех Валэнса: Я вельмі паважаў Пуціна і падтрымліваў яго – я казаў, што ў Расеі ёсць праблемы, бо гэта вялікая краіна. Але на гэты раз ён зайшоў занадта далёка. Нам нельга адступаць, таму што кожная яго наступная атака будзе яшчэ горшай. Увесь свет павінен мабілізавацца і не дапусціць нападу на Украіну. Калі Пуцін нападзе на Кіеў, то павінна быць неадкладная рэакцыя – атака на Маскву. Нам трэба падрыхтавацца, на кожны рух у нас павінен быць адказ.

Ці павінна Польшча падтрымліваць Украіну войскам?

Лех Валэнса: Польшча павінна рабіць усё, нават набіраць наёмнікаў. Таму што гэта наш агульны інтарэс – ні кроку назад. Мы павінны ахвяраваць Украіне і пакласці ўсе рэсурсы, якія мы маем у нашым распараджэнні.

Прэмʼер-міністр Матэвуш Маравецкі сустракаецца з Марын Ле Пэн, якая лічыць, што Украіна зʼяўляецца тэрыторыяй Расіі, а таксама сустракаецца з Віктарам Орбанам, які сябруе з Пуціным. Ці патрэбныя Польшчы такія партнёры?

Лех Валэнса: За ўсё гэта іх трэба судзіць, гэта здрада інтарэсам Польшчы. Мы павінны як мага хутчэй пераканаць народ, што ўсё, што яны робяць, шкодзіць Польшчы і польскім інтарэсам.

яс