«Мы ўсе спадзяемся мірных рашэнняў, але мы ведаем, што калі хочацца міру, то трэба рыхтавацца да вайны», – ацаніў у інтэрвʼю «Sieci» прэмʼер-міністр Матэвуш Маравецкі.
На пытанне, ці перадае Польшча зброю Украіне, кіраўнік урада адказаў, што так, аналагічна Вялікабрытаніі і ЗША. «Мы перадаем абарончую зброю, каб наш сусед мог абараніцца ад расійскай агрэсіі», – сказаў gрэм'ер-міністр тыднёвіку «Sieci».
Ён падкрэсліў, што ўсе мы спадзяемся на мірныя рашэнні, але ўсе мы ведаем, што калі хочаш міру, трэба рыхтавацца да вайны. «Чым лепш будуць узброены Польшча і ўсходні фланг NATO, а таксама Украіна, тым менш будзе апетыт Крамля да нападу і знішчэння памкненняў суверэнных дзяржаў. Гэта наш адказ, які таксама адлюстраваны ў падрыхтаваным віцэ-прэмʼерам Яраславам Качыньскім Акце аб абароне айчыны, які павінен радыкальна павялічыць наш ваенны і абаронны патэнцыял», – сказаў прэмʼер-міністр.
Маравецкі сказаў, што Польшча рыхтуецца прыняць уцекачоў з Украіны.
«Мы рыхтуем лагістыку, каб любыя магчымыя міграцыйныя перамяшчэнні такога тыпу максімальна паглыналіся Польшчай. Але мы таксама адправілі канвой ва Украіну, таму што ў такіх сітуацыях першым этапам зʼяўляюцца ўнутраныя міграцыі, дзе таксама патрэбныя кантэйнеры, ложкі, прадметы першай неабходнасці, каб людзі, выгнаныя з дамоў або тыя, хто ўцякае ад вайны, маглі знайсці прытулак», – дадаў Маравецкі.
ав