Беларуская Служба

Амерыканцы перакідваюць цяжкую артылерыю ў Еўропу

16.03.2022 12:59
Дадзены артылерыйскі дывізіён налічвае ад дзясятка да больш чым 20 пускавых установак HIMARS (у залежнасці ад дакладнай структуры) разам з элементамі падтрымкі.
:
Крыніца: Fot. 41 Field Artillery Brigade/Twitter

Амерыканская армія прыняла рашэнне аб размяшчэнні ў Еўропе дадатковага дывізіёна ракетнай артылерыі з ракетамі HIMARS. Як і бранятанкавыя падраздзяленні, дывізіён выкарыстоўвае абсталяванне, якое захоўваецца ў Еўропе на складзе Army Prepositioned Stock, пішуць на defence24.pl.

Гаворка ідзе аб адным з батальёнаў (дывызіёнаў) 18-й Палявой Артылерыйскай Брыгады (18 Field Artillery Brigade), якая дыслакуецца ў амерыканскім Форт-Брэгу і прызначана для XVIII Паветрана-дэсантнага корпуса, у склад якога ўваходзіць, у прыватнасці, 82-ая Дывізія Паветрана-дэсантных войскаў. Адна з брыгадаў 82-ой Дывізія, разам з элементамі падтрымкі, разгорнута ў Польшчы.

Дадзены артылерыйскі дывізіён налічвае ад дзясятка да больш чым 20 пускавых установак HIMARS (у залежнасці ад дакладнай структуры) разам з элементамі падтрымкі. Іх асноўнае ўзбраенне – ракеты тыпу GMLRS з радыусам дзеяння каля 80 км, а пускавыя ўстаноўкі HIMARS таксама прызначаныя для стральбы тактычнымі ракетамі ATACMS з радыусам дзейнасці больш за 300 км. Пра перакідку цяжкай амерыканскай артылерыі ў Еўропу пісалі на польскім партале defence24.pl.

эж