Беларусь залівае антыўкраінская прапаганда. Вядомыя выпадкі, калі выкарыстоўваецца літара Z, каб выказаць падтрымку Расіі.
-Яшчэ да пачатку вайны было бачна, што Беларусь цалкам увайшла ў сферу расійскай прапаганды. Яна антыўкраінская, агрэсіўная, мілітарысцкая. Ад гэтага ўжо ёсць першыя эфекты: уся прапаганда падпарадкаваная расійскай канцэпцыі. Яна накіравана на ізаляцыю грамадства ад уплыву вонкавых уплываў. З іншага боку, каб мабілізаваць унутраныя рэсурсы на падтрымку дзеянняў Расіі ва Украіне. Грамадства і вайскоўцы апрацоўваюцца, каб усё ж выкарыстаць вайсковае войска як дадатковы рэсурс. Эфект прапаганды бачны ва ўзроўні неадэкватнага погляду на падзеі ва Украіне. Гэта не толькі ябацькі, гэта людзі, якія не мелі свайго погляду на тое, што адбываецца ў Беларусі. Гэта людзі, якія жылі і выхоўваліся ў расійскім свеце. Гэты працэс назіраецца на ўсіх узроўнях: нацыянальным, рэгіянальным, бытавым. Беларускай прапаганды ўжо амаль няма, гэта ўжо прапаганда рускага міру.
Поўны каментар слухайце ў далучаным гукавым файле.
слухайце аўдыё