Беларуская Служба

Лідар кіроўнай партыі Яраслаў Качыньскі: Мы павінны спыніць Пуціна

18.03.2022 10:40
«Усе словы пра гераізм украінскай нацыя і спачуванне ахвярам гэтай вайны павінны суправаджаць канкрэтныя дзеянні», – падкрэсліў віцэ-прэм’ер.
-        .
Віцэ-прэм’ер лідар кіроўнай партыі „Права і справядлівасць” Яраслаў Качыньскі.PAP/Andrzej Lange

Віцэ-прэм’ер лідар кіроўнай партыі «Права і справядлівасць» Яраслаў Качыньскі ў інтэрв'ю штодзёнцы Super Express заявіў, што міратворчая місія, падрыхтаваная НАТА і, магчыма, іншымі міжнароднымі арганізацыямі, магла б стаць практычным планам дапамогі ўкраінскаму народу.

«Гэта сёння патрэбнае Украіне, Еўропе і ўсяму дэмакратычнаму свету. Усе словы пра гераізм украінскай нацыі і спачуванне ахвярам гэтай вайны павінны суправаджаць канкрэтныя дзеянні», – падкрэсліў старшыня ПіС.

Яраслаў Качыньскі дадаў, што «расійскае ўварванне павінна скончыцца, і міратворчая місія ва Украіне можа стаць вельмі важным элементам на шляху спынення гэтай агрэсіі». «Мы павінны спыніць Пуціна», – падкрэсліў віцэ-прэмʼер у інтэрв’ю штодзёнцы Super Express.

аз

Яраслаў Качыньскі: Украіне патрэбная міратворчая місія НАТА або больш шырокай міжнароднай кааліцыі

16.03.2022 07:59
Такая місія будзе імкнуцца да захавання міру і аказання гуманітарнай дапамогі, але ахоўвацца ўзброенымі сіламі, сказаў Яраслаў Качыньскі.

Міжнародная дэлегацыя абяцала Украіне дапамогу пры ліквідацыі ваенных знішчэнняў

16.03.2022 08:38
«Дапаможам адбудаваць кожную разбураную школу, кожны падарваны мост», – аб’яцаў прэм’ер Матэвуш Маравецкі ў Кіеве.