Беларуская Служба

Крыніцы ў Белым доме: Прэзідэнт ЗША выступіць у Варшаве з гістарычнай прамовай

25.03.2022 10:31
Джо Байдэн абвесціць у Варшаве аб пачатку эры тытанічнай барацьбы з сіламі аўтарытарызму.
Прэзідэнт ЗША Джо Байдэн PAP/EPA/JIM LO SCALZO

Верагодна ў суботняй прамове ў Каралеўскім замку ў Варшаве прэзідэнт Джо Байдэн абвесціць аб пачатку эры тытанічнай барацьбы паміж свабодным светам і сіламі аўтарытарызму.

«Гэта будзе прамова пра адзіны фронт, які стварае свабодны свет для падтрымкі ўкраінскага народа, прыцягнення Расіі да адказнасці за жорсткую вайну, якую яна вядзе і для абароны будучыні, заснаванай на дэмакратычных прынцыпах», – кажуць крыніцы ў Белым доме.

Тое, што Джо Байдэн абраў для такой прамовы сталіцу Польшчы, паказвае, наколькі вайна ва Украіне перавярнула міжнародны парадак. Тым больш, што гэта менавіта каманда прэзідэнта Анджэя Дуды ставіла пад сумнеў вынікі дэмакратычных выбараў прэзідэнта ЗША, максімальна адкладаючы прызнанне перамогі Джо Байдэна. Новая амерыканская адміністрацыя таксама доўгі час байкатавала польскія ўлады, баючыся, што калі яны толькі змогуць, то пойдуць па слядах аўтарытарнага «флірту» Віктара Орбана, нагадвае Rzeczpospolita.
Сітуацыю памяняла надзвычайная шчодрасць Польшчы, якая прыняла больш за два мільёны ўкраінскіх уцекачоў, а таксама яе стратэгічнае значэнне, як асноўнага канала перадачы зброі Украіне.

Паводле газеты, падчас свайго выступу амерыканскі прэзідэнт запэўніць аб далейшым узмацненні амерыканскай ваеннай прысутнасці ў Польшчы. ЗША ўзмацняюць сваю прысутнасць у Польшчы з-за боязі, што Пуцін, прыціснуты да сцяны паразай вайны ва Украіне, прывядзе да пашырэння канфлікту, у тым ліку, на Польшчу. Сустрэча прэзідэнта Байдэна з амерыканскімі жаўнерамі, якія ўдзельнічаюць у місіі ў Польшчы, павінна стаць ясным сігналам для Пуціна, што перасячэнне Расіяй межаў НАТА выкліча канфлікт у глабальным маштабе.

Прэзідэнт таксама мае намер сустрэцца з украінскімі ўцекачамі, якія шукаюць прытулку ў Польшчы, хутчэй за ўсё, на Нацыянальным стадыёне, дзе многія з іх падаюць заяўкі на атрыманне ідэнтыфікацыйнага нумару PESEL у Польшчы. Гэта павінен быць выразны пасыл вобраза амерыканскага лідара, які стаіць на баку пакрыўджаных.

Нагадваем, Джо Байдэн нядаўна назваў Пуціна «ваенным злачынцам». «Прэзідэнта ЗША вельмі ўразіла выступленне Уладзіміра Зяленскага ў Кангрэсе, у якім ён заклікаў Байдэна «стаць лідарам міру»», – кажуць амерыканскія дыпламатычныя крыніцы.

аз

NATO накіруе яшчэ чатыры баявыя групы на ўсходні фланг Еўропы

24.03.2022 15:11
Такое рашэнне прынялі лідары краін-членаў Альянсу на пазачарговым саміце, які завяршыўся ў Бруселі.

Анджэй Дуда: Візіт прэзідэнта ЗША ў Польшчу сур’ёзна ўмацуе нашу бяспеку

24.03.2022 18:16
Заўтра ў Варшаву прыляціць прэзідэнт Джо Байдэн.