Беларуская Служба

Анджэй Дуда: Візіт прэзідэнта ЗША ў Польшчу сур’ёзна ўмацуе нашу бяспеку

24.03.2022 18:16
Заўтра ў Варшаву прыляціць прэзідэнт Джо Байдэн.
    NATO
Анджэй Дуда на саміце NATOPAP/Radek Pietruszka

Прэзідэнт Анджэй Дуда заявіў, што візіт прэзідэнта ЗША ў Польшчу сур’ёзна ўмацуе бяспеку краіны. Заўтра ў Варшаву прыляціць прэзідэнт Джо Байдэн.

Пасля саміту NATO ў Бруселі прэзідэнт Анджэй Дуда заявіў, што ў інтарэсах Польшчы наладжваць наймацнейшыя польска-амерыканскія сувязі:

-У гэтым кантэксце візіт Джо Байдэна заўтра і паслязаўтра з майго пункту гледжання мае вельмі важнае значэнне. Яно ўжо прыносіць, а я веру, што будзе прыносіць яшчэ большаю бяспеку нашай краіны.

Прэзідэнт Дуда дадаў, што візіт прэзідэнта ЗША сведчыць аб важнай пазіцыі Польшчы на міжнароднай арэне. Ён нагадаў, што нядаўна Польшчу наведалі віцэ-прэзідэнт ЗША Камала Харыс і дзяржсакратар Энтані Блінкен.

ав

NATO накіруе яшчэ чатыры баявыя групы на ўсходні фланг Еўропы

24.03.2022 15:11
Такое рашэнне прынялі лідары краін-членаў Альянсу на пазачарговым саміце, які завяршыўся ў Бруселі.