Беларуская Служба

NATO накіруе яшчэ чатыры баявыя групы на ўсходні фланг Еўропы

24.03.2022 15:11
Такое рашэнне прынялі лідары краін-членаў Альянсу на пазачарговым саміце, які завяршыўся ў Бруселі.
Енс Столтэнберг PAP/EPA/STEPHANIE LECOCQ

Адпраўка большай колькасці вайскоўцаў ва Усходнюю Еўропу з'яўляецца адказам на працяг расійскага ўварванне ва Украіну. Кіраўнік Альянсу Енс Столтэнберг пасля заканчэння сустрэчы абвясціў, што NATO накіруе войскі ў краіны, дзе прысутнасць войскаў Альянсу яшчэ не мела такой значнай прысутнасці.

-Лідэры пагадзіліся накіраваць чатыры баявыя групы ў Балгарыю, Венгрыю, Румынію і Славакію. Дагэтуль у нас было чатыры такія групы ў краінах Балтыі і Польшчы, што азначае, што цяпер у нас восем такіх шматнацыянальных груп, ад Балтыйскага да Чорнага мора.

Гэта азначае, што NATO будзе мець 140 тысяч салдат у Цэнтральнай і Усходняй Еўропе, з якіх 100 тысяч – амерыканцы і 40 тысяч – вайскоўцы пад непасрэдным камандаваннем Альянсу.

NATO ў бліжэйшы час істотна зменіць размяшчэнне войскаў і тэхнікі ў Еўропе. Захад лічыць, што пагроза з боку Расіі не знікне нават пасля заканчэння вайны ва Украіне. Дэталі доўгатэрміновых зменаў павінны быць удакладнены ў чэрвені ў Мадрыдзе, дзе запланаваны чарговы саміт NATO.

ав


Зяленскі ў NATO: Ніколі больш не кажыце, што наша армія не адпавядае стандартам альянсу

24.03.2022 12:32
«Мы просім 1% самалётаў NATO, і 1% танкаў», – сказаў Зяленскі.