Беларуская Служба

Добраахвотнікі з расійскай арміі пераходзяць на ўкраінскі бок і ўступаюць у шэрагі легіёну «Свабодная Расія»

31.03.2022 15:12
Нядаўна Генштаб Узброеных сіл Украіны паведаміў, што ў раёне горада Ахтырка ў Сумскай вобласці каля 300 расійскіх салдат адмовіліся ваяваць.
    -   .  2022 ,
Расійскія вайскоўцы на сумесных беларуска-расійскіх вучэннях «Саюзная рашучасць». Студзень 2022 года, Беларусь фота: Мінабароны Беларусі

Gazeta Wyborcza паведамляе, што некаторыя добраахвотнікі з расійскай арміі пераходзяць на ўкраінскі бок і ўступаюць у шэрагі легіёну «Свабодная Расія». Пра гэта ў «Тэлеграме» інфармуе Галоўнае ўпраўленне разведкі Міністэрста абароны Украіны.

Украінская ваенная разведка паведамляе, што пакуль у падраздзяленне ўступіла крыху больш за 100 чалавек. Але ўжо пачалася падрыхтоўка салдат і афіцэраў. У прыватнасці, яны пачалі знаёмства з супрацьтанкавай кіраванай ракетай NLAW брытанска-шведскай вытворчасці, якая знаходзіцца на ўзбраенні ўкраінскай арміі. У сваю чаргу камандзіры ўзводаў, якія добра валодаюць баявой сітуацыяй, выказалі гатоўнасць уступіць у бой з кадыраўцамі, гэта значыць з галаварэзамі чачэнскага дыктатара Рамзана Кадырава.

Польская газета зазначае, што расійская армія можа мець праблемы са сваімі ж салдатамі. На днях польская разведка паведаміла, што 58 салдат з Калінінградскай вобласці адмовіліся выконваць загады, апасаючыся таго, што іх вышлюць на вайну ва Украіну.

Нядаўна Генштаб Узброеных сіл Украіны паведаміў, што ў раёне горада Ахтырка ў Сумскай вобласці каля 300 расійскіх салдат адмовіліся ваяваць.

На жаль, агрэсар спрабуе ўзмацніць свае сілы: ужо 1 красавіка ў Расіі пачнецца масавая мабілізацыя, паведамляе Gazeta Wyborcza.

вс

здымак ілюстрацыйны