Беларуская Служба

Польскі генерал: Расіяне паслядоўныя ў здзяйсненні самазабойства на палях Украіны

27.04.2022 17:09
Генерал Скрыпчак зазначае, што ў расіян не засталося рэзерваў, і таму ў бой кідаюць нават не падрыхтаваныя падраздзяленні.
Gen. Waldemar Skrzypczak mówił o skutecznej obronie armii ukraińskiej przed rosyjskim agresorem
Gen. Waldemar Skrzypczak mówił o skutecznej obronie armii ukraińskiej przed rosyjskim agresoremPAP/Tomasz Gzell

Расіяне паслядоўныя ў здзяйсненні самазабойства на палях Украіны. Тое, што робяць іх военачальнікі, пасылаючы на смерць непадрыхтаваныя атрады, гэта масавы суіцыд расійскай арміі, такое меркаванне выказаў генерал зброі (генерал-палкоўнік), былы камандуючы сухапутнымі сіламі Войска Польскага Вальдэмар Скшыпчак.

Як паведамляе выданне Dziennik Gazeta Prawna, цягам вайны расійская армія страціла каля 22 тыс. 100 салдат і афіцэраў, 918 танкаў, больш за 2300 бронемашын, 184 самалёты і 154 верталёты.

Генерал Скрыпчак зазначае, што ў расіян не засталося рэзерваў, і таму ў бой кідаюць нават не падрыхтаваныя падраздзяленні, а таксама замежных наймітаў, ваенная падрыхтоўка якіх патрабуе жадаць лепшага, піша газета.

вс