Беларуская Служба

«У Расіі няма доўгатэрміновай стратэгіі, хутчэй ёсць разлік на тое, што Захад будзе паступова стамляцца ад падтрымкі Украіны...»

09.06.2022 19:07
Эксперт: Расія (не супраць у будучыні - рэд.) аднавіць вайсковы патэнцыял і вярнуцца да далейшага ціску на Украіну.
Аўдыё
  • «У Расіі няма доўгатэрміновай стратэгіі, хутчэй ёсць разлік на тое, што Захад будзе паступова стамляцца ад падтрымкі Украіны...»
         . 8  2022
Украінскі салдат на фронце ў раёне гораду Ізюм Харкаўскай вобласці. 8 чэрвеня 2022 году PAP/EPA/MARIA SENOVILLA

Пасля нападу Расіі на Украіну ўвага ўсяго свету была прыцягнутая да таго, як па-геройску змагаюцца ўкраінцы супраць захопнікаў. Пасля трох месяцаў вайны выразна бачна, што зацікаўленне ўкраінскай тэматыкай у міжнароднай грамадскай думкі падае. Больш за тое, некаторыя эксперты сцвярджаюць, што з часам Захад можа дамовіцца з Масквой і прымусіць Кіеў да пэўных саступак. Падобнага меркавання прытрымліваецца і Андрэй Паротнікаў, кіраўнік праекту Belarus Security Blog.

«У Расіі няма доўгатэрміновай стратэгіі, хутчэй ёсць разлік на тое, што Захад будзе паступова стамляцца ад падтрымкі Украіны, націсне на Кіеў і па выніках гэтай вайны Масква атрымае хоць нешта ў параўненні з тым, чаго яна хацела на пачатку (...), у тым ліку, каб захаваць твар. А таксама аднавіць вайсковы патэнцыял і вярнуцца да далейшага ціску на Украіну», – лічыць спецыяліст. Пры гэтым Андрэй Паротнікаў мяркуе, што Захад будзе нарошчваць пастаўкі вайсковай тэхнікі і ўзбраення. Са спецыялістам размаўляе Валеры Саўко.

У інтэрв’ю таксама пра тое, як Польшча падтрымлівае Украіну; пра тое, ці ў Расіі сапраўды не хапае чалавечага, вайсковага і прамысловага патэнцыялу; ці павінны ўкраінцы баяцца агрэсіі з беларускага боку.

поўная размова – слухайце аўдыёфайл