Беларуская Служба

Суразмоўца: Падзеі ў свеце на другі план адсунулі ўвагу грамадскай думкі да рэпрэсій рэжыму Лукашэнкі

22.06.2022 06:03
«У Беларусі пачалі нават прымяняць карную псіхіятрыю, што раней здаралася толькі ў змрочныя часы Савецкага Саюзу».
Аўдыё
  • «У Беларусі пачалі нават прымяняць карную псіхіятрыю, што раней здаралася толькі ў змрочныя часы Савецкага Саюзу»
Плакат на адным з пратэстаў Shutterstock.com/Review News

У нядзелю беларусы Варшавы адзначылі дзень нараджэння Васіля Быкава. Адзначэнне прайшло ля варшаўскага помніка вялікаму ўкраінскаму паэту Тарасу Шаўчэнку, што з’яўляецца даволі сімвалічным момантам у часе, калі творы Быкава выкрэсліваюцца з украінскай школьнай праграмы.

Беларускі грамадскі і палітычны дзеяч Вячаслаў Сіўчык негатыўна ацэньвае такі крок улад у Кіеве і нагадвае, што Васіль Быкаў быў блізка звязаны з Украінай і ледзь не загінуў падчас Другой сусветнай вайны на тэрыторыі гэтай краіны.

Наш суразмоўца таксама вяртае ўвагу на тое, што апошнія падзеі ў свеце на другі план адсунулі ўвагу міжнароднай грамадскай думкі да рэпрэсій, якія праводзіць рэжым Лукашэнкі.

«У Беларусі пачалі нават прымяняць карную псіхіятрыю, што раней здаралася толькі ў змрочныя часы Савецкага Саюзу», – звяртае ўвагу наш суразмоўца. З ім размаўляе Валеры Саўко.

слухайце аўдыёфайл