Беларуская Служба

Польскі генерал прагназуе наступны крок Пуціна

01.07.2022 14:11
Калі Расія пераможа ва Украіне, Пуцін захоча мець калідор у Калінінградскую вобласць, піша «Dziennik Gazeta Prawna».
Były szef Biura Bezpieczeństwa Narodowego gen. Stanisław Koziej
Były szef Biura Bezpieczeństwa Narodowego gen. Stanisław KoziejWojciech Kusiński, Polskie Radio

Пасля саміту НАТА мы можам адчуваць сябе ў большай бяспецы, але стан еўрапейскай бяспекі, і ў прыватнасці Польшчы, залежыць ад выніку вайны ва Украіне», — заявіў генерал Станіслаў Казей, былы кіраўнік Бюро нацыянальнай бяспекі.

Паводле генерала Казея, наступнай мэтай Расіі будзе не Малдова і не Эстонія, а сухапутнае злучэнне з Калінінградам. Калі б Пуцін перамог ва Украіне, яго наступнай стратэгічнай мэтай было б атрымаць сухапутнае злучэнне з Калінінградам. У цяперашні час, асабліва калі Швецыя і Фінляндыя ўступаюць у НАТА, Калінінград становіцца асабліва важнай стратэгічнай базай для Расіі, і ў той жа час знаходзіцца ў ізаляцыі, - сцвярджаюць вайсковец.

Паводле словаў эксперта, на дадзены момант Польшчы не пагражае ўварванне. Найбольш верагодны сцэнар — замарозка канфлікту ва Украіне. Генерал Казей не бачыць сёння адназначнага рашэння на вайсковым узроўні. На палітычным і стратэгічным узроўні Расія гэтую вайну пакуль прайграе. Таму, пакуль ва Украіне працягваецца вайна, генерал думае, што Польшчы не пагражае ўварванне.

што да Украіны, яна нясе велізарныя страты, аднак, знаходзіцца ў настолькі выгадным становішчы, што можа разлічваць на шырокую падтрымку з боку Захаду, заўважае генерал Казей.

Дагэтуль структура сіл НАТА была арыентавана на рэагаванне на крызіс. Зараз гэта канвертуецца ў канцэпцыю абароны ад расійскай пагрозы. Сутнасць змяненняў заключаецца ў пераходзе НАТА ад існуючых планаў на выпадак непрадбачаных сітуацый да пастаянных аператыўных планаў, дзе канкрэтным брыгадам і дывізіям будуць пастаўлены задачы. Сілы NATO ператвараюцца з сіл хуткага рэагавання ў сілы абарончага рэагавання - дадае ён.

юл