Калі санкцыйныя абмежаванні не будуць знятыя, яны могуць разбурыць еўрапейскую эканоміку, заявіў прэм'ер-міністр Венгрыі Віктар Орбан у пятніцу ў інтэрвʼю венгерскаму грамадскаму радыё.
«Спачатку я думаў, што мы прастрэлілі сабе нагу, але цяпер відавочна, што еўрапейская эканоміка прастрэліла сабе лёгкія і цяпер спрабуе ўхапіць паветра», – сказаў Орбан, якога цытуе Reuters.
Па словах венгерскага лідара, Украіне патрэбна дапамога, але еўрапейскія лідары павінны перагледзець сваю стратэгію, паколькі, як ён мяркуе, санкцыі, накладзеныя на Расію з-за яе ўварвання ва Украіну, наносяць сурʼёзную шкоду еўрапейскай эканоміцы, не аслабляючы Расею і не набліжаючы заканчэнне вайны. Санкцыі не перашкаджаюць Пуціну ўзбагачацца. Расія па-ранейшаму зарабляе грошы на нафце.
«У Бруселі павінен наступіць момант ісціны, калі лідары прызнаюць, што памыліліся ў разліку, што санкцыйная палітыка грунтавалася на ілжывых дапушчэннях і павінна быць зменена», – дадаў прэмʼер-міністр Венгрыі. Цяпер Орбан мае самы складаны палітычны выклік з моманту прыходу да ўлады ў 2010 годзе з прычыны самай высокай за 20 гадоў інфляцыі ў Венгрыі, рэкорднага падзення курсу форынта і прыпынення выплат ад Еўрасаюза з-за дыскусіі наконт палітыкі Венгрыі, піша gazetaprawna.pl.
вх