Беларуская Служба

Латушка: Рэжым Лукашэнкі імкнецца стварыць як мага негатыўны імідж Польшчы і палякаў у Беларусі і для беларусаў

19.07.2022 16:21
Лукашэнка выкарыстоўвае вайну ва Украіне для ўзмацнення рэпрэсій а таксама стараецца перасварыць польскі і беларускі народы.
  ()     .   ?,     ,             .
Павел Латушка (С) падчас дыскусіі "Вайна ва Украіне. Што з Беларуссю?", зладжанай на Фестывалю Абуджаных "Тутака", у якой прыняў удзел разам з паслом Польшчы ў Беларусі Артурам Міхальскім. https://www.youtube.com/watch?v=edccHGoJoaY

Лукашэнка выкарыстоўвае сітуацыю з вайной ва Украіне, калі свет сцішыў увагу да Беларусі і да беларусаў, і праяўляе ўсё больш і больш жудасць тыраніі, якую ён стварыў у Беларусі, – адзначае кіраўнік НАУ Павел Латушка.

- Лукашэнка адчувае, што ён можа цяпер рабіць усё, што заўгодна, бо якая зараз можа быць для яго адказнасць? У яго фактычна неяк існуе cart blanche перад самім сабой, не перад сваім сумленнем, бо сумлення ў яго няма, ён робіць тое, што заўсёды лічыў прыярытэтным. Тут не трэба мець ніякіх ілюзіяў – у гэтага чалавека нічога не змянілася. Ён ужо не абмяжоўваецца нічым і не будзе абмяжоўвацца ў будучыні. Яму немагчыма ўжо павярнуцца назад.


Рэжым Лукашэнкі імкнецца стварыць як мага негатыўны імідж Польшчы і палякаў у Беларусі і для беларусаў, перакананы былы пасол Беларусі ў Польшчы і ў Францыі, Павел Латушка

- І элементы гэтага плана мы зараз з вамі бачым: першае – гэта знішчэнне польскіх магілаў на тэрыторыі Беларусі, па-другое – ціск, які ажыццяўляецца на Саюз палякаў у Беларусі, таксама пазбаўленне польскай этнічнай меншасці вывучаць польскую мову, гэта ўся інфармацыйная прапаганда, якая ідзе з вуснаў усіх прапагандыстаў на ўсіх каналах СМІ і заканчваючы самім дыктатарам Лукашэнкам. Зараз мэтай з'яўляецца стварыць уражанне ў беларускім грамадстве, што Польшча зʼяўляецца пагрозай для Беларусі і беларускага народу, што Польшча мае планы заваяваць Заходнюю Беларусь, а нават і ўсю Беларусь. Лукашэнка пастаянна путаецца ў гэтых планах – ці палову Беларусі, ці частку, ці поўную Беларусь. Гэтая рыторыка гучыць пастаянна. Зразумела, што адбылося з расійскім грамадствам: калі на працягу дзесяці гадоў казаць, што Украіна гэта нацысты, фашысты і ворагі, то расіяне пачалі (...) ў гэта верыць. Калі будуць гэта рабіць на працягу гадоў у адносінах да Польшчы і палякаў (у Беларусі- рэд.), то гэта можа мець свае наступствы.

Элементам кампаніі супраць Польшчы і палякаў зʼяўляецца і тое, што польскія дыпламаты былі выдалены з Беларусі, – падкрэсліў Латушка.

- Толькі два консулы працуюць у Мінску, толькі два польскія консулы ў Брэсце і два ў Гродне. Гэта вельмі мала для колькасці ахвотных атрымаць візу. (...) Я ведаю, што галоўнай мэтай зʼяўляецца таксама ствараць канфлікты тут у Польшчы, каб палякі, рэагуючы, напрыклад, на знішчэнне могілак польскіх салдатаў на Беларусі, пачалі крытычна адносіцца да беларусаў у Польшчы. Калі будуць паўставаць на гэтай глебе канфлікты, прапаганда будзе гэта хапаць, раскручваць і паказваць, што ёсць праблемы паміж народамі. Дыктатар Лукашэнка хоча пасварыць два народы, якія гістарычна не мелі ніколі войнаў, канфліктаў вялікага маштабу. Мы павінны гэта разумець, каб супрацьстаяць гэтаму.

Павел Латушка гаварыў аб гэтым падчас дыскусіі »Вайна ва Украіне. Што з Беларуссю?«, зладжанай на Фестывалю Абуджаных »Тутака«, у якой кіраўнік НАУ прыняў удзел разам з паслом Польшчы ў Беларусі Артурам Міхальскім.

яс